Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зімовае

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Зімовае
Зіма пранізліва-сцюдзёна
Нясе парадкі зноў свае.
Жыву надзеяю штодзённа,
Але ж як сонца нестае!
Не зменіць ходу векавога,
Прырода - ў зімовым сне.
Чакаю зноўку дня такога,
Каб спець цудоўны гімн вясне.