Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зімовая маляванка.

Сярэдняя: 4.3 (13 галасоў)

Зімовая маляванка.
1
З завеяй хмары наляцелі,
Згубіўся свет у снежнай белі,
Сцішэла досвіткам, на ранку -
Зіма стварыла маляванку.
2
Ляжаў на даху кот бялюткі,
З кружочкам коміну пад грудкай,
Нячутна соп дымком і дзмухаў,
І кіпцюром паветра чухаў…
3
А калі глянулі пад бэз!
Няўжо мядзведзь у вецце ўлез?
Выразна бачны мыза, лапы -
Ну, як жывы там, касалапы.
4
У садочку дрэвы апранулі
Пухавікі наверх кашуляў,
Змянілі на валёнкі тапкі,
Схавалі голавы пад шапкі.
5
І куст агрэсту недзе знік.
Аднекуль узяўся снегавік,
Падобны ён на белы мячык,
Падуе вецер і заскача…
6
Дзівосы гэтыя - не ўсе!
Зіма здзіўляе пакрысе.
Яна мастак, спявачка, дойлід…
У яе, як у нас, на ўсё свой погляд.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115090606675