Злуецца дождж, шалёны быццам псіх.
Ён помсціць за мінулую спякоту.
Ён разагнаў на вуліцах усіх:
Людзей, жывёл, усялякую істоту.
Злуецца дождж, ён сёння гаспадар,
Калі пануе-любіць адзіноту.
Але ён толькі служка чорных хмар.
Працуе на адлічаную квоту.
І зноў заззяе сонца, як заўжды.
Ласкава, быццам маці абагрэе.
Калі у тваім жыцці ідуць дажджы
Ты вер у сонца. Не губляй надзеі