Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Злыдзень

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Злыдзень
Сюжэт вайны прыдуманы не мною -
Напісан ён крывёй маіх дзядоў,
Дзіцячаю сіроцкаю слязою
І доўгім клінам белых журавоў.

Той клін даўно ляціць-ляціць над часам,
Без межаў памяць нашу сцеражэ.
Яе хапіла б праўнукам з запасам,
Ды толькі злыдзень памяць у нас крадзе.

Забыўся ён на боль маёй Хатыні,
На попел Бухенвальда, Бабін Яр.
Руйнуе зноў і веру, і святыні,
Унесці хоча між славян разлад.

Забыць мінулае – дарэмная прынука.
Яшчэ ляціць у неба жураўліны клін.
Каб я магла трымаць руку ўнука,
Гнаў дзед мой злыдня некалі ў Берлін.

Ды ён ускрос ці зноўку нарадзіўся,
Як зелле на закінутай раллі.
І белы клін у трывозе зноў забіўся.
…Курлычуць у сэрцы, плачуць жураўлі.