"Не пакідайце нашай мовы!.." -
Той Багушэвіча наказ
Жыве і сёння паміж нас,
Каго хвалююць яго словы.
Сярод захопленых - і я:
Знаходжу ў творчасці паэта
Сабе цікавыя сюжэты -
І там пяе душа мая.
Я не магу тады маўчаць,
Пяром выводжу па паперы,
Дзе думкі ў розныя манеры
Спрабую ў вершы перадаць.
Я зрыфмаваў нямала строк
З патрэбных слоў ранейшым часам,
Што Божа даў мне з тых запасаў,
Дзе й Багушэвіч браць іх мог.
Асэнсаваць дазволіў час
І "Смык" і "Дудку", да драбніцы.
А водар мовы з той крыніцы
Чарпаю зноў, каторы раз.
Чарпаю жменямі ў цішы
У Багушэвіча натхненне -
І ў тым маё задавальненне,
Што вершы ў сэрцы і ў душы!
26.04.2015 года.