Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зноўку новы тыдзень на зыходзе

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Зноўку новы тыдзень на зыходзе,
Вершы мкнуцца сумным раўчуком.
Як чырвоны трасер у палёце,
тыдзень б’е пякучым канчуком.

Выпускаю, зноўку выпускаю,
Не паспеўшы, не зрабіў, не змог.
Дрэсіруе жыцце і кусае...
Толькі зноў, Апорт яшчэ Апорт...

Ведаю, што ёсць, нарэшце, выбар:
З-за чаго ж тады паўзу як вош.
І з усіх мне дадзеных верлібраў
Выціскаю вынік я на грош

Нават блізка не відаў імгненне
Крыкнуць часу: - стой! І пагатоў
Ў вечнасць несці мне маё тварэнне,
Што з душой зрабіць сваёю змог...

Я ўсё той, але крыху сталею.
Не зраблю шматлікага я ўжо.
Бестурботна пазіраць не смею
На пустыя тыдні віражом...



вельмі спадабаўся верш

вельмі спадабаўся верш

як прыгожа, проста слоў няма

як прыгожа, проста слоў няма :-)