Зачынены свет –
праз пасівелы
абшар,
праз каляровую
бездань
сэрцаў дрыготкіх зораў,
неабсяжнасць сусветаў,
спадарожнікаў
мокрай
ад восеньскіх слёзаў
зямлі
спакваля дакранаецца
сонца,
працінае ўпотай
першым нясмелым
праменнем
мой
яшчэ не прачнуўшыйся
стомлены
горад...