На апошні паверх –
Горад, цемра.
І не тое, каб смех,
Ці памерла.
Холад, восень ідзе,
Не жартуе
І люстэрка ў вадзе
Пафарбуе.
Фанатычна бягу
На апошні…
На апошні…уздых.
Гора і шчасце тых
Знойдзе, страціць, і хто
Не хавае ў нутро
Свае мары, а я
Пахавала…
Я! Чакала! Цябе!
Я!!! Чакала!!!
Ты апошні гандляр
Майго сэрца.
Я глядзела б у твар:
Ці смяецца.
Холад, восень ідзе,
Лісце валіць.
І здаецца, што мне
Больш не трапіць.
Але ж я пабягу
На апошні.
Мы на даху сядзім,
І дзьме вецер
І па твары тваім,
І па свеце.
Смецце гоніць ад нас
Прэч і далей.
Ды да тых, хто як раз
Топча травень.
Дзён трымаць ім адказ
Да апошніх…