Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зоркі

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Ці назіраў ты хоць зрэдку за зоркамі
З прасторы зямной альбо проста з акна?
Ні крыкам, ні смехам, ні стогнамі горкімі
Не рушыцца веліч іх моцнага сна.

Яркія, чыстыя, свежыя, легкія,
Быццам сняжынкі зімовых начэй.
Вольныя, блізкія, але ў той час далекія,
Нібы слязінкі з анёльскіх вачэй.

Жыві ў каханні, надзеі і праўдзе,
Тады вось і ўбачыш ты зорку сваю.
Ахоўнікам верным яна тваім будзе
І ярка асветліць дарогу тваю.

І. А. С.