Пыльныя жоўтыя зоркі
без клопату і любові
лашчаць святлом травінкі
на змрочным бязмежным полі.
Адлегласці і прасторы...
Cузор'яў далёкіх агні.
Павольна дрэйфуюць аблокі
на поўнач ўздоўж ракі.
Заблытаныя сюжэты,
складаныя ланцужкі.
Знікаюць усе недарэчнасцi
у патайныя куткі.