Зрываюцца гронкі дамашняй рабіны,
як кроплі крыві на бялюткі паркаль,
і свецяць апошняй лістотай асіны,
і моліцца дуб — адзінокі святар.
Туманныя спевы без слоў і без грання,
хусцё паграбальнае, сонны сусвет,
самотныя думкі ды крык развітальны,
слязою туманнай заплаканы след...
Так восень туманам сівее, малюе
няісныя постаці ў белай імгле
і белай бязглуздзіцай далі рыхтуе
халоднаму подыху — новай зіме.