Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зварот да Купалы

Яшчэ не ацэнена

ЗВАРОТ ДА КУПАЛЫ

Па роднай старонцы душа забаліць, –
Пачую здалёк: загукала.
Вяртаюся зразу ў дзяцінства,
калі
Звяртаюся я да Купалы.

Як сілы і духу падчас не стае,
Цярпення і мужнасці мала,
Вяртаюся зноў я на кругі свае, –
Звяртаюся я да Купалы.

І тут да вытокаў прыпасці спяшу,
Да песен, што маці спявала.
Як зёлкі радзімы, мне лечаць душу
Гаючыя вершы Купалы.

Ізноў перад Богам там слоўца скажы,
Каб нас абмінула навала.
Іван Дамінікавіч, дапамажы! –
Звяртаюся я да Купалы.