Жалобнага аркестру гукі
Чуваць пад тоўшчаю хлусні.
Да неба узнімаю рукі,
Малю:"Пазбаў ад мітусні...
Ўратуй мяне ад бічавання,
Падоўж натхнёныя часы".
Сціскае сэрдца ў прадчуванні,
Выразней продкаў галасы.
Яшчэ б глыточак ад світанку,
У надвячорак толькі крок...
Каб вершы, месяц і альтанка,
А ўночы хай звініць званок!