Звон з лесу злез, вячор палае Віллястым рухам калясніц, Адбіткі млявых бліскавіц Пануры злізвае пазем. Няўмольна час святла мінае, Звон з лесу злез, вячор палае, І я паўцень вачыма ем... Пануры злізвае пазем Адбіткі млявых бліскавіц.