Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Звычайны дзень

Сярэдняя: 3 (10 галасоў)

Нічога цікавага, усё як заўсёды.
Звычайнае сонца ў шэрым акне,
Па вуліцы цягнуцца ціха істоты:
Людзі, сабакі, машыны ў чарзе.

Чырвоны – спыніліся, важна чакаюць,
Зялёны – ужо едуць, ідуць і бягуць.
Каты з падваконнікаў назіраюць
і думаюць : «Не! Лепей зараз заснуць!»

Звычайна за домам насупраць схавалася
Стамлёнае сонца. Звычайна чарга
З машын паступова пераўтварася
У вусень начнога электрасвятла.

Я ціха сядзела і адчувала
Звычайнае шчасце без нейкіх прычын,
Прачнулася, ела, піла і спала
і марыла, што ты таксама адзін.



"Прачнулася, ела, піла і

"Прачнулася, ела, піла і спала..." можна яшчэ дадаць пра паход у прыбіральню:-))
ну а пра залаты прынцып "не рыфмаваць дзеясловы" аўтарка, відаць, не чула.
і сапраўды - не паэзія, а так сабе нешта, нічога цікавага.