Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зямля бацькоў!..

Сярэдняя: 4.2 (16 галасоў)

Зямля бацькоў!
Зямля маёй надзеі,
Зеленакрылы салаўіны кут....
Так хораша сябе
He адчуваў нідзе я,
Нідзе так цяжка
He было, як тут.

He зведаўшы
Hi шчасця, ні бядноты,
Якія па жыцці мяне вялі,
Я не адчуў бы светлай асалоды
На гэтай непадманлівай зямлі.

Пясчаная, балотная, лясная,
Для продкаў з самай даўняй даўніны
Была часцей ты пеклам, а не раем,
Ды ўсё ж цябе не кінулі яны.

He пабрылі кудысьці ў свет няблізкі
Ці да чужынцаў нейкіх на паклон.
Хто да цябе прыпісаны з калыскі,
З табою будзе да апошвіх дзён.

О Беларусь!
Майго народа сэрца!
Твой гулкі рытм нікому не спыніць.
У вернасці Айчыне не клянецца
Той, хто не можа без цябе пражыць.

Мяне ты і вучыла і лячыла.
Я пра цябе спяваю зноў і зноў,
Мая зеленакрылая Айчына,
Краіна несмяротных курганоў!



гэты верш мне моцна

гэты верш мне моцна спадабауся!надзеюся што ён мне дапаможа выйграць на раённай алимпиядзе!!!!!!!!!!!але гэты вершы зусим КРУТЫ!!!!!!