Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зямля бацькоў

Яшчэ не ацэнена

Зямля бацькоў - мая калыска,
Мой першы гук, мой першы крок,
Па скла-дах чы-та-на-я кніжка,
Каханнем прасвятлёны зрок.

Табе я ўдзячны вечна буду
За суп са шчаўем, чорны хлеб,
За наш адвечны сімвал – бульбу
І з агароднінаю склеп.

Яны жыццю прыдалі сілы,
Загартавалі мышцаў моцы,
Каб аж да самае магілы
Я быў надзейным абаронцам.

Бо шмат перажыла спрадвеку:
Знявагу, ворага палоны.
Тваіх сыноў за чалавека
Ён не лічыў каршун шалёны.

А ты такіх людзей ўзрасціла,
Што ганарыцца імі свет:
Францыск Скарына – наш свяціла,
Адам Міцкевіч – наш паэт.

Люблю цябе, мая краіна,
Я бескарыслівай душой.
Служыць табе, табе адзінай -
У гэтым сэнс жыццёвы мой!