Слязіна ўдзякі,
Позірк мглі,
Радзіце, каласы і травы.
Быць чалавекам на зямлі
Зямля бацькоў
Дала мне права.
З рэк піў,
Еў хлеб без асцюкоў,
He даланіў меч,
Лашчыў рала.
Бацькоў
Дала зямля бацькоў.
Бацькоў
Зямля бацькоў забрала.
Яе, суровую, адну
Люблю я не па абавязку.
Прымаю, як і ў даўніну,
I гнеў нябёс,
I казкі ласку.
За дым кастра —
Паклон быллю,
Раллі —
За цёплы след каравы.
Зямлю бацькоў
Я так люблю,
Што ненавідзець
Маю права!
Чуть не заплакала=(((((((
Чуть не заплакала=(((((((
Нянавісць гэта не любоў з
Нянавісць гэта не любоў
з адмоўным, супрацьлеглым знакам.
Яна як ІсКРА гоніць кроў
у ты бакі, дзе будуць каты.
У тых баках пачатак страт.
Норд-ост калючы, не ўчасны.
Ён пакідае толькі сад,
Які як рай, дзе толькі казкі.
прыгожы верш- у им мая
прыгожы верш- у им мая атрада!!!
Зямля бацькоў
Сёння мода на т. н. більдборты, што ўсталёўваюцца збоч вуліц. Я б на на нейкіх з іх пад сухаватым "Год роднай зямлі" размясціў бы жывы тэкст верша Рыгора Барадуліна.