Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зямны госць

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Пакуль жывы – не песці цела.
Пакуль жывы – забудзь пра млосць.
Пакуль душа не адляцела, –
Успомні: на Зямлі – ты госць.

Жывеш і многа ты, і мала,
Сваю грызеш таемна косць,
Марнуеш час свой, як папала, –
Ты помні: на Зямлі – ты госць.

Страляў і бэсціў, рушыў, плыжыў,
Ты, безразважны ягамосць!
Ці ўсе учынкі ты узважыў?
Забыў, што на Зямлі ты – госць?

Дык азірніся, чалавеча;
Вакол пануе прыгажосць,
Красуе ўсё, усё трапеча, –
Прырода вечная, ты – госць.

Табе сусвет даў гэтак многа,
Ды адчыніў не ўсё наскрозь.
Падумай, дзе твая дарога?
Бо на Зямлі – ўсяго ты госць.



І сапраўды моцны верш!

І сапраўды моцны верш! Падабаецца

Захапілася Вашымі вершамі,

Захапілася Вашымі вершамі, Віктар. Яны - сапраўдныя!

моцна

моцна