Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

фэнтазі

Сярэдняя: 3 (8 галасоў)

На апляванай і склізкай сцэне,
Дзе рэжысёрыць нязьменна Бог,
У абакружжы калючак-ценяў
Гучыць сягоньня мой маналог.
А зьверху сцэны нахабна сочыць
Ільсьнянай поўні крывы абрыс,
Жарчэй сафітаў мне сьлепіць вочы,
Вось-вось, здаецца, зьляціць уніз.
І я ў бяздоньне пустое залы
Шпурляю нема лушпіньне слоў,
Аб тым, як часта перападала
Аб’едкаў ісьцін з чужых сталоў.
Я на прэм’еры сябе са скуры
Аж выварочваў, што чалавек,
Не горш за іншых, у меру дурань,
І рогі маю на галаве.
Ад колкіх ценяў гасьцей прэм’еры
Я бараніўся, як толькі мог…
А поўня п’яна крычыць “Ня веру,
Ня тую ролю табе даў Бог!”.