Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

мабільны тэлефон

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Няма спакою ўжо нікому!
У краме, транспарце, чарзе,
Ў гасцях, на службе, нават дома
Гучыць бясконцае “Ты дзе?”.

“Ты дзе?” – і паўза для адказу,
І глупства нейкага палон.
Але ж, сапраўдная зараза –
Ў руках мабільны тэлефон!

Званок! Ды гучна! Ды знянацку!
І трэба нервы ўжо лячыць.
Ці ж мы ў заложніках у цацкі,
Што па кішэнях верашчыць?

Бывае, нават і без справы
Тэлефануе родны хтось.
Мо сумна гэтак, мо цікава:
Ці завітае ў хату госць?

Калі ж сяброў-знаёмых мноства
І кожны кіне пару слоў,
Ужо не збегчы ў адзіноцтва,
Каб адпачыць ад тых размоў.

Усе спазналі гэта, хто бы
Да тэлефона ні прыліп!
Усеагульная хвароба
Свет ахапіла, нібы грып.

Тут не памогуць ні мікстура,
Ані прышчэпка, ані ўкол.
Калі нястача – у культуры,
Наступствы гэтага – вакол.

Яны праймаюць нашы душы,
Хавай ты іх, ці не хавай…
Вось і свярбіць, і рэжа вушы:
“Ты дзе?”, “Чаго?”, “А! Ну, давай!”.

2009