Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Піцер

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Нарцысы беглі да Нявы.
Ад кацярынінскай царквы,
Прашыўшы жоўценьню масты,
Пятра абдзёршы рукавы,
Крануўшы Спаса галавы,
Прабіўшы ў Зімнім дзірваны –
Ад сонца ў вільгаць, да вады;
Нарцысы беглі да Нявы.