У мяне запыталі: хто мне Купала?
Што яго гранне для сэрца майго?
Гэта-Радзіма, ні многа ні мала,
Гэта- аснова, пачатак ўсяго.
Гэта ўладар неабсяжнае далі,
Ў жыце- блакітных братоў-васількоў.
Неба і сонца яго спавівалі,
Слова ўкладалі ў вусны яго.
Песня яго прагучала не марна,
Ворагі ў нас яе не аднялі.
Прарок неўміручы- Янка Купала,
Пясняр беларускай маці-зямлі!