Да кляштару замкнута брама:
"Забараняецца ўваход".
Яна ж дазволу і не брала —
размаляваны рот.
З пярэдняй кішані дастала
ёй паслухмяныя ключы.
Паходкай царственнаю, аднастайнай
за брамай знікла уначы.
Глядзеў услед яшчэ ёй доўга —
дрыжэла ў галаве імгла.
Шкада — не быў я тым бульдогам,
з якім ты ў браму увайшла.