Ты, роднае слова,
Мне люба і міла,
Ты сэрца сабою
Маё паланіла.
Гучыць зразумела,
Так шчыра, так блізка –
“Матуля”, “сцяжынка”,
“Вясёлка”, “калыска”.
Цябе дзе пачую –
Бы песня пральецца,
І новую песню
Задумае сэрца.
І стане так светла,
Так чыста, так ясна –
Крыніца, праменьчык,
І сонейка красна...
Хачу, каб жыло ты,
Хачу,каб гучала,
І добрых каб песень
Саткала нямала!