Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Іван Адамовіч

Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)

Хоть я не лысы і не рыжы
Ды і ў кішэні грошы ёсць.
Але не быў я ж у Парыжы,
Не бачыў тую прыгажосць.
Не быў я там, такой бяды,
Свой келіх выпіў я да дна.
Цяпер не з'ездзіць мне туды,
Бо ўжо гады на схіле дня.

Плывуць і едуць за даляры
Пабачыць заморскі рай.
Мне ж сняцца родныя абшары-
Азёры, рэчка, лес і гай.
Ды клён стары гайдае голле,
Над ім звініць птушыны гам.
З яго пазналі наваколле-
Быў Эйфелевай вежай нам.

Адчулі дзіўны звон крыніцаў,
На гнёздах клёкаты буслоў.
І водар траў, і смак суніцаў,
Шум збажыны, спеў жаўрукоў.
Зямля мая перад вачыма,
Не трэба мне заморскі рай.
Цвіце любімая Айчына,
За ўсё мілей мне родны край.