Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1936

Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)
Бывайце здаровы, Жывіце багата, Ужо ж паедзем Да сваёй хаты. У зялёнай дуброве Мы начаваць будзем І вашае ласкі Вавек не забудзем. У вашам калгасе Шырокае поле, Няхай жа на шчасьце Цьвіце ваша доля. На рэчках на вашых Бурлілі каб воды, Каб плавалі з крыкам Гусей карагоды. Каб жыта ў полі Трубою вілося, Каб сала ў хаце Кубламі вялося. Штодзень у капусьце Каб плавала шкварка, Да шкваркі часінай Вялася б і чарка. Яшчэ вам жадаем Прыбытку ў хаце Ні мала, ні многа - Штогод па дзіцяці. Ня будзем у крыўдзе Яшчэ і на тое, Калі пашанцуе - На год і па двое. Дарогу ж мы знаем Да вас, ягамосьці I езьдзіць мы будзем Да вас часта ў госьці. Эй, хто на адведы, Эй, хто на радзіны – Вазіць караваі Па дзьве паўасьміны. Бывайце здаровы, Жывіце багата, Ужо ж паедзем Да сваёй хаты. У зялёнай дуброве Мы начаваць будзем І вашае ласкі Вавек не забудзем. Off White X Vapormax Flair


Сярэдняя: 4.8 (19 галасоў)
Бывайце здаровы, жывiце багата, А мы ўжо ж паедзем дадому, дахаты. У зялёнай дуброве мы начаваць будзем I вашае ласкi вавек не забудзем. У вашай гасподзе шырокае поле, Няхай жа на шчасьце цьвiце ваша доля. На рэчках на вашых бурлiлi каб воды, Каб плавалi з крыкам гусей карагоды. Каб жыта ў полi трубою вiлося, Каб сала ў хаце кубламi вялося. Штодзень у капусьце каб плавала шкварка, Да шкваркi часiнай вялася б i чарка. Яшчэ вам жадаем прыбытку ў хаце Нi мала, нi многа – штогод па дзiцяцi. Ня будзем у крыўдзе яшчэ i на тое, Калi пашанцуе – на год i па двое. Дарогу ж мы знаем да вас, ягамосьцi, I езьдзiць мы будзем да вас часта ў госьцi. Эй, хто на адведы, эй, хто на радзiны – Вазiць караваi па дзьве паўасьмiны. adidas


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Рослы селянін з-пад Магілёва, Жыў мой прадзед у глухім сяле. Жыў на месцы ўсё жыццё, як дрэва, Ў цемры, як кажан жыве ў дупле. Свет не бачачы далей мястэчка, Працаваў з зары і да зары, Гнуў спіну ў абшарніцкім двары І сатлеў пакорна, нібы свечка. На паглум аддай жыццё ў салдаты! Дзед хоць быў і смелы чалавек, Каб не скласці косці на Карпатах, Палец на руцэ адсек. Сорак сутак насустрэчу сонцу Бацька ехаў у чужую даль Шапкамі перамагаць японца — І прывёз кастыль, а не медаль. Каля Віслы брат памёр ад газаў, Роднай не пабачыўшы зямлі. І, нарэшце, — камбайнер калгаса — Я — апошні з нашае сям'і. За гадамі, за глухой заслонай Бачу продкаў невясёлы век. Я з свае вялікай радаслоўнай — Самы найшчаслівы чалавек. Kids Clothes


Сярэдняя: 4.4 (92 галасоў)
– Ну што ж, кажы, што ў вас чуваць? – Пачаў стары пра сенажаць, Успомніў жыта і авёс... А вочы... мокрыя ад сьлёз... А потым я загаварыў: – Нічога, год я перажыў. Ды не адзін – сядзіць нас шмат, – Прывыклі трохі і да крат... Ну, як там мама і сястра? Пара ўжо на зіму араць. I як там кратаецца дзед? Ім занясі ад нас прывет! – Нічога, мы-то жыць жывём, – Вось ты тут сохнеш за муром... Я ў торбе сухароў прынёс, – А вочы мокрыя ад сьлёз... – Не плач! Мы вернемся вясной I ў поле выйдзем грамадой, Сустрэнем новы ўсход зары, – Не плач і не бядуй, стары! Вясною сьветлаю з-за крат Зь сяўнёю, поўнаю зярнят, Нас выйдзе шмат, як цёмны бор, На скібы чорныя разор... Стары, я знаю, верыць мне I сам гаворыць аб вясьне, Здаецца, падужэў, падрос, Хоць вочы мокрыя ад сьлёз... Highsnobiety Style