Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1955

Сярэдняя: 4.4 (35 галасоў)

За тое, што я лішні круг
Правёў з яе сяброўкаю,
Не падала мне ў танцы рук,
Дамоў пайшла старонкаю.

Старонкаю, ды праз сады,
Я ж — нацянькі аселіцай,
Бо што, калі і сапраўды
Больш да мяне не вернецца?

У хату ўбегла, бачыць — я.
Праз слезы усміхаецца.
Ах, чараўніца ты мая!
Ах, веснавая раніца!



Сярэдняя: 4.4 (59 галасоў)

Ты не ўгаварвай лепш мяне!
Няма сягоння часу мне
Глядзець, як лёд рака ўзрывае,
А то вось раззлуюся я.
Яшчэ не жонка я твая, —
Шмат вёсен у запасе маю!
Ды невядома, што і як
Лепш апрануць у гэткі вечар.
А мне не трэба твой пінжак,
Сабе яго накінь на плечы!
А гразь якая!
I няма
Дзе абысці разоры, лужы.
Пусці! Я перайду сама,
Не клапаціся, мілы дружа!
I не нясі, і не мілуй,
А то з дарогі лёгка збіцца.
I асцярожна! Не цалуй!..
Ну, як з табою не сварыцца!



Яшчэ не ацэнена

Толькі з табою мне хочацца быць,
Толькі з табою,
Радасць і шчасце з табою дзяліць
Толькі з табою.

Ранняй часінай к табе я лячу,
Позняй парою.
Толькі к табе прыхіліцца хачу
Сэрцам, душою.

Выйсці у поле, дзе нівы шумяць,
Там, за ракою.
Першую зорку на небе спаткаць
Толькі з табою.

Гэтак не страшны цяжкія пуці
Будуць з табою,
Гэтак ісці неразлучна ў жыцці
Толькі з табою.



Яшчэ не ацэнена

Цяпло ўспомніў рук тваіх,
Адчуў вачэй святло.
Калісь дзялілі на дваіх
Усё, што ў нас было.
І час настаў, дабро і зло
Адзін я ў свет панёс,
Цябе са мною не было:
Такі нам выпаў лёс.
Мы ўсё дзялілі папалам.
Цяжар ліхіх хвілін
Табе ніколі не аддам,
Нясу яго адзін.