Толькі з табою мне хочацца быць,
Толькі з табою,
Радасць і шчасце з табою дзяліць
Толькі з табою.
Ранняй часінай к табе я лячу,
Позняй парою.
Толькі к табе прыхіліцца хачу
Сэрцам, душою.
Выйсці у поле, дзе нівы шумяць,
Там, за ракою.
Першую зорку на небе спаткаць
Толькі з табою.
Гэтак не страшны цяжкія пуці
Будуць з табою,
Гэтак ісці неразлучна ў жыцці
Толькі з табою.
Замечательные
Замечательные слова,прекрасная музыка,приятно слушать!!! Очень душевный стих!!!Большое спасибо!!!
Цудоўная песьня!
Цудоўная песьня!
І праз паўстагоддзя гэта
І праз паўстагоддзя гэта прызнанне гучуць сучасна, не страціўшы шчырасці і ўзнёсласці!
Хорошие стихи.Спасибо. А ещё
Хорошие стихи.Спасибо. А ещё есть?
Прыгожы верш! Дэякуй аутару
Прыгожы верш!
Дэякуй аутару вялики!