Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алесь Емельянаў

Сярэдняя: 3.2 (14 галасоў)

І вечнасьць у тваіх вачох,
і невычэрпная самота,
і вохры восеньскай агонь.
Па цьмяных жнівеньскіх начох
душа у пошуках пяшчоты
блукае і лістом каштану
табе кладзецца на далонь,

і неспазнанага яшчэ
не адчувае набліжэньне –
спакусы сарамлівы страх
па жылах, нібы ртуць, цячэ,
а мы – два прывіды, два цені
на покліч соннага аргану
ляцім бяз прыкрых апранах;

і бразгат медных ланцугоў
я чую як па круглым пляцы
абцасы цяжкія зьвіняць,
і зграі шэрых пацукоў
пад намі ў цемры мітусяцца,
і нашы целы апантана
грызуць і соладка вішчаць...

Няўтульна ў тлумнай абалонцы,
але ж ты першая ў яе
сыходзіш,
ранішняе сонца
трызьненьні зьнішчыла мае.



Сярэдняя: 3.2 (11 галасоў)

1.
Сачыла Калхіда калядныя зоры
Вачыма галодных каменных адтулін.
Нібыта цыклопы ў пярэстай прасторы
З дазволу суворага часу паснулі.

Бадзяцца па зорным чужым лабірынце
Мой стомлены дух нечакана паехаў
Туды, дзе мацней арыяднавай ніці,
Камення нязрушнага зычнае рэха,
Дзе вецер салоны бядзе спачувае,
Зямля пад нагамі паэта спявае:
“Каб музыка сэрца твайго не умёрла,
Крычы, не шкадуючы хворае горла…”

І — крыкнуў,
Шалёная воўчая зграя
Жахлівыя іклы свае агаляе…

2.
Крышыцца грыфель, трывае папера,
Крычма крычыць у паэта душа.
Муза-пакутніца моўчкі сыйшла
Каб нарадзіцца у новую эру;
Чуеш, як гучна вібруе струна, –
Гэта ад сну ачуняла яна.

3.
І зноў у срэбры год знікае,
Нібы ў трызненні прамаўляе:
“Краіна, дзе крычыць каменне —
Арменія, Арменія…”



Сярэдняя: 3.6 (10 галасоў)

Цябе прывабнай, маладою,
Багіня, уяўляю, ты
Растопіш лёд сваёй хадою,
Жыццё абудзіш з нематы,

І надасі жывую сілу
Крынічкам чыстым, раўчукам,
Прыроду зеленню і сінню
Аздобіш, Ладава дачка.

На шыі пацеркі-расінкі
Блішчаць нязведанай красы,
А сонца сыпле залацінкі
Табе на промні-валасы;

Я ў вочы колеру нябёсаў
Пяшчотна-сінія гляджу.
Валодаеш ты боскай сілай,
Дык растапі маю душу,

Каб ачуняла, акрыяла,
І абудзілася ад сну,
І каб з усімі сустракала
Каханне, радасць і вясну.



Сярэдняя: 2.9 (7 галасоў)

Негледзячы нават на тое, што сёння нязменна нядзеля, —
Сакавіцкая раніца ў Менску пачынаецца ў сем гадзін.
Снегу яшчэ не расталага перапэцканая кудзеля,
І аблокаў над галавою бела-блакітны язмін.

Жанчына ужо ва ўзросце, які ў нас завецца ”далёка за”,
Мые павольна ў вітрыне крамы заледзянелае шкло.
Ёй добра вядома, чаго нам чакаць у засмужаным заўтра,
І таксама выдатна вядома, што яно ужо надышло.

Заўсёды знаходзіцца ў рамках і рабіць усё як належыць,
Каб аднойчы ўранку з атрутнаю роспаччу зразумець,
Што сябе ўсё жыццё пазбаўляў аднаго — адчування бязмежжа,
Бязмежжа быцця, з якога не выцягне смерць.