Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алесь Жыбела

Сярэдняя: 3.3 (4 галасоў)

Мая сяўба

Ад аўтара.
Гэты сатырычны твор падаецца у выглядзе своеасаблівай “споведзі”, асноўныя моманты якой адпавядаюць сапраўдным падзеям у жыцці галоўнага героя. Яны выбраны адвольна з розных старонак яго “віртуальнага дзённіка” і таму падаюцца не у храналагічнай паслядоўнасці. Наш “вытанчаны і усебакова адукаваны” герой штодзённа карыстаецца расейскай мовай і амаль не валодае роднай, да якой аднасіцца з пагардай, таму што лічыць яе надта абмежаванай у сваіх магчымасцях. Аўтар, наадварот, аспрэчвае такую пазіцыю і, літаральна, “прымусіў” галоўнага героя выкарыстоўваць сучасную беларускую мову, бо на ёй можна выключна дакладна і вычарпальна выказаць самыя розныя думкі, растлумачыць складаныя паняцці і пытанні. У тэксте сустракаюцца словы, пазначаныя курсівам, з характэрным для нашага героя вымаўленнем.

Алесь Жыбела 1. 10 2387411.

Вядома, што амаль без перашкоды
Я уладу, як жар-птушку, упаляваў,
Ды засмучае нешляхетнасць той пароды,
Якую у спадчыну ад продкаў атрымаў.

Здавалася, калі я быў зацяты камуніст,
То не адмовіўся б ад партыі ніколі,
Але, змяніўшы масць, стаў праваслаўны атэіст,
Жыць трэба будзе на ідэйна новым полі.

Мне, пэўна, не хапае прыгажосці,
Бо ідзе працэс “самапраполкі” галавы,
Аднак, пакуль з бакоў ёсць трохі поўсці,
Настрой я захаваю баявы.

Вось у Баярскага схаваны нават вушы.
Яго не бачыў з “босай” галавой.
Ён, мусіць, на нач не здымае капелюша,
Не дзіўна, калі спіць у ім зімой.

Праблему гэту я усё ж такі рашыў,
Праўда, часткова і часова.
Надзейна лысіну упоперак накрыў,
Мой выгляд зараз адмысловы.

Аднак, крыўдую на сіпаты голас,
Хай людзі бачаць, што не берагу.
Яго напружваю раз - пораз.
Мне б памаўчаць, а не магу.

Бывае, што амаль праз дзень
З прамовамі я дзесці выступаю.
І кожны гэты працадзень
Галасавы рэзерв зніжае.

У цяперашні наш жорсткі век
Характар маю з недахопам,
Бо я, неардынарны чалавек,
Эмоцыі не кантралюю аўтастопам.

Шкада, таварышчы, да слёз мне СССРа.
Рассыпаўся ён, нібы пацеркі з сапрэлай ніткі.
Яшчэ раней у камунізм прапала вера,
Сацыялізма страчаны здабыткі.

Апошняй кропкай у гэтай дзікай драме
Былі нядобрай славы Віскулі,
Дзе тры вядомых здрадніка па п’яні,
Альбо па дурасці нас ворагам здалі.

Вынікі рэферэндума яны ігнаравалі,
А людзі ж падтрымалі наш саюз.
Ды гэта многія усур’ёз не успрымалі,
І сярод іх наш талерантны беларус.

Чаму саюз не бараніла процьма камуністаў?
Відаць, многія у партыі былі дзеля кар`еры.
Туды пралезла і нямала аферыстаў,
Яны адчыняць для сябе любыя дзверы.

У Віскулях бываю я даволі рэдка,
Знаходзіцца там доўга не магу.
Бо на душы цяжар, смуткую неўзаметку,
Свідруе у сэрцы, абручом сціскае галаву.

А мой, тым часам, склаўся дзіўна лёс.
Па супадзенню трапіў я у крэсла прэзідэнта.
Выпадак папулярность надзвычайную прынёс,
Калі замах быў на мяне, на прэтэндэнта.

Але уявім, што не здарылася б гэтак.
Змяняць ніяк я месца працы не збіраўся,
Бо ужо не адарваўся б ад жывёлы і палетак,
Ну і вышэй дырэктара саўгаса не падняўся.

Яшчэ выпадак быў падчас паездкі у Кітай.
У самалёце, уявіце, сцюардэсы фен прапаў.
І што рабіць? Як кажуць, злодзея трымай!
Хто побач быў, пад падазрэнне і папаў.

Я усіх пераканаў, што фен не мог сцягнуць
І падазрэнні ад мяне адпалі канчаткова.
Мне засталося сцюардэсе падміргнуць.
Хай ведае, як многа важыць маё слова.

Хутчэй за усё тут прымітыўная падстава.
Да выбараў разлічвалі мой імідж сапсаваць,
А для мяне прайшло усё гэта, як забава,
На плёткі і інтрыгі мне рашуча напляваць!

Паплечнікі, што памаглі на трон узыйсці
Таксама марылі пра цёплыя пасады,
I як свой інтарэс знайсці,
Каб кіраваць і аддаваць загады.

А кіраваць, вядома, мной,
Рабіць хто - што захоча,
Бо я рахманы Сашка, свой,
На усё заплюшчу вочы.

Вядома, што з адной мы міскі елі,
Ды з кубка аднаго пілі.
Таму таго, каго хацелі,
Сябры да улады прывялі.

Ды пралічыліся, як “лохі”.
Зусім мяне недацанілі.
Ад крыўды выставілі рогі
I у апазіцыю “звалілі”.

У спрэчках, што рабіць далей?
Яны да улады рвуцца,
I, як сабакі, усё мацней
За гранты спонсараў грызуцца.
У іх асобы вектар палітычны,
Але ад лозунгаў смуродам прэ,
Можа казаць так неэтычна,
Лепш па-заходняму - разносіцца “амбрэ”.

Наогул, апазіцыя, так званая, слабая.
Хіба ёй выстаяць у барацьбе са мной?
Хаця падтрымкі у людзей амаль не мае,
А дакучае, нібы гемарой.

Палітыка – так нехта вызначыў дакладна,
Як асцярожны танец той сярод яец.
Адно раздушыш – адгукнецца неадкладна,
Бо апазіцыя заверашчыць: - Прыйшоў канец!

Ніколі я не быў сапраўдным беларусам.
Мяне аж крывіць ад мужыцкай мовы.
Ёй карыстацца можна толькі пад прымусам.
Яна ж такая бедная на словы.

На ёй кантакты нельга завязаць,
Сфармуляваць складаныя пытанні,
На іх, тым болей, адказаць,
Другія выканаць заданні.

Я па прыродзе – кансерватар
І традыцыйныя каштоўнасці цаню.
Апроч таго, хакея я аматар.
Яго і выбраў са спартыўнага меню.

Навошта гадаваць людзей нікчэмных?
Адукаванасць ды прыстойныя манеры
Адносіць лепш да якасцей дарэмных,
Уласцівым ім, інтэлігентам шэрым.

Я пазбягаю спрэчак пра культуру,
I адчуваю сябе упэўнена, мацней,
Калі не разважаюць пра літаратуру -
Яна для тых, хто не гуляе у хакей.

Прызнаюся, аднойчы я публічна маху даў.
Сцвярджаў што, наш вядомы беларус Скарына,
Жыў у Піцеры і плённа працаваў.
Для слухачоў гэта была пацешная навіна.

Піцер жа быў праз паўтара стагоддзя заснаваны.
Не мог там жыць славуты наш зямляк.
Нажаль, мы ад памылак не застрахаваны.
Прабачце, калі я сказаў нешта не так.

А асабіста Быкаў, як паэт, таленавіты.
Яго я вершы, не паверыце, люблю,
Ды у апазіцыю падаўся ён адкрыта,
Прыходзіцца цярпець і я цярплю.

Чакаў ён праўды, перамен, свабоды.
Упарты вельмі і наіўны чалавеча.
А дачакаўся да цяжкой хваробы,
Каб адыйсці у небыццё навечна.

Асоб з ураду на тым пахаванні не было.
Ішло яно пад бел-чырвона-белым сцягам.
Супрацьстаянне, нават тут, далёка завяло.
Што зразумеў я - трэба рухацца “зігзагам”.

Палку рэпрэсій нельга мне перагінаць.
Тэзіс такі прышоўся б многім да спадобы.
Калі на “несвядомых” ціск часова аслабляць,
То канфрантацыі, магчыма, не было бы.

Працягваючы тэму пра культуру,
Не ведаю, як з матарызнай быць?
Яна ужо уелася у славянскую натуру,
Не будзе поспеха, калі забараніць.

Таму у слоўнікі абедзьвух моў дзяржаўных
Расейскі мат патрэбна уключыць.
Вось будзе прыклад аб’яднання незвычайны.
Ну, што яшчэ такога адмачыць?

Ага, прыдумаў, як раней не бачыў?
Што мала бровары гарэлкі вырабляюць.
Паправім справу, я сабе зазначу,
Хай людзі п’юць і уладу ухваляюць.

Па праўдзе, трэба нам, як у Еўропе піць
І ад напояў моцных, самагона адвыкаць.
Вядома, чалавек наш можа літр заліць,
Зусім здароў’е не баіцца падарваць.

Яны ж, на Захадзе, ужываюць якасныя віна.
І нам бы так - па аднаму, ну два кілішку.
Каля ста грамаў, ці ад дозы гэтай палавіну,
А лепей розум патачыць, узяўшы у рукі кніжку.

Жыць кепска будзеце, людцы, але нядоўга,
Пры гэтым нельга вам настаўнікаў губляць,
Бо вы, дурныя, п’яныя ля уласнага парога
Бязмэтна станеце хадзіць, альбо стаяць.

Вы, літаральна, як малыя дзеці.
Ад вас хаваць запалкі трэба,
Каб на падлозе у хаце не палілі смецце,
Каб не прышлося жыць пад голым небам.

Ёсць крыху хамства у іміджы маім
I папулізма звон пусты.
Я для таго, каб быць сваім,
Да усіх звяртаюся “на ты”.

Пры гэтым, не зважаю на узрост,
Яшчэ меньш – на заслугі і пасады.
А крытыкам я наступлю на хвост
У адказ на іх зласлівыя напады.

Нарэшце справіў я мундзір парадны
І ім на святах і відовішчах хвалюся,
А побач Колька ненаглядны -
Без пераемніка застацца я баюся.

Таму у замежжа Колю я цягаю,
Туды, куды пускаюць нас, вядома.
Хай хлопчык быць на людзях прывыкае
І не сумуе, з’ехаўшы ад дома.

Дарма, што плача па ім школа
І радасцей дзяцінства не хапае.
Не будзе хібаў і праколаў -
Ён выхаванне на пяць зорак атрымае.

Я і тады узяў хлапца з сабою,
Калі тэракт у метро адбыўся,
Каб на перон з ахвярамі, крывёю
Разам са мной адважна падзівіўся.

Хай не хаваецца ад форс - мажору,
Псіхічны стан мацуе такім чынам,
Бо гэта у будучым спатрэбіцца “стажору”,
Падрыхтаваны будзе, малайчына.

Рэха ад выбуху таго не адгучала,
Дым і смурод яшчэ не разышліся,
Ды і свядомасць гэта кепска успрымала,
А ужо пазначаны злачынцы і знайшліся.

Кажуць, што доказаў надзейных не хапае,
А многа тых, што у злачынства іх не верыць.
Наогул, чуткамі усё следства абрастае,
А я лічу - ім трэба “вышака” адмерыць.

Нелюдзі гэтыя адкажуць галавою.
Так ім і трэба, душагубам.
- Чаму не папярэдзілі такое?
Сілавікам пытанне стаўлю рубам.

У народзе іншыя здарэнні успамініюць,
Напрыклад, жудасную на Нямізе цісканіну.
Яны ж давер’е да уладаў падрываюць,
Сваю збіраючы крывавую даніну.

Яшчэ людзьмі выпадак не забыўся,
Дзе тэрарысты перашкоды абыйшлі.
Тады замах на Мікалуцкага адбыўся,
Але заказчыкаў забойства не знайшлі.

Галоўны кілер, як вядома мне,
Удава якому пажадала, каб ён здох,
На ручніку павесіўся у турме.
Кажуць у гэтым яму нехта дапамог.

Тым часам, пра мае дзівосныя пагоны,
Шапку на выраст з бляскам залатым,
Ужо склалі анекдоты “плёткагоны”,
Што ні кажы, а мой “прыкід” круты.

Я на парадах назіраю, як камбайны,
Бульбакапалкі, трактары паўзуць.
Настрой тады, наогул, незвычайны,
Калі гародніну і збажыну вязуць.

Рэкламаваць трэба айчынныя тавары,
Сваіх дзяўчат прыгожаыя выявы,
А не францужанак замызганыя твары,
Якіх на касцінгі не прымуць і заявы.

Чаму не стаць мне двойчы прэзідэнтам,
Не узначаліць Алімпійскі камітэт?
Я ж у хакей гуляў яшчэ студэнтам
І з дошкі гонару не знялі мой партрэт.

Даўно пытанне аддае балюча у скроні:
Як жыць далей без сімвалаў знаёмых?
Не дапушчу я бел-чырвона-белага, Пагоні,
Савецкі будзе сцяг, усім вядомы.

Каму патрэбны, выбачайце, герб з канём?
Стары мне даражэй за золата.
Яго, падпраўленага крыху, пазнаём,
Хаця няма сярпа і молата.

Шкадую, што не упрыгожыў агурком,
Альбо, напрыклад, бульбай ці марковінай,
А можа проста – кабачком,
Ды іншаю гароднінай.

На ім, затое, калі разабрацца,
Контур дзяржавы вельмі захапляе.
Тут раю крыху затрымацца -
Патрыятызмам гэта душу напаўняе.

Сваю краіну – буду так старацца,
У цывілізаваны свет не павяду,
Таму вы можаце не сумнявацца,
Прыдзецца мне накласці вета на табу.

Узяўся рыхтаваць рэзерв наменклатуры.
У паўфабрыкатах трэба мець кіраўнікоў.
Планую рэанімаваць тыя структуры,
Што эфектыўна дзейнічалі у бальшавікоў.

А, значыць, аднавіць палітзаняткі,
Затым суботнікі, народныя дружыны,
А там, напэўна, і іншыя парадкі -
Вось справа для сапраўднага мужчыны!

Нарэшце прыдушыў працэс дэмакратычны.
На гэтай пераможнай і прыемнай хвалі
Рашыў стварыць саюз патрыятычны.
Прыгожа "Лукамол" яго назвалі.

На сходах-злётах “младапатрыётаў”
Мазгі ім трэба добра “прамываць”.
Каб у свядомасці зрабіць перавароты,
Прыдзецца інтэнсіўна працаваць.

На гэту справу сродкаў не шкадую.
Паклапаціцца трэба і аб вырабе значкоў.
Кіраунікі ж хай стрыманей "бліндуюць",
Па камсамолу ведаю іх добра, мудакоў.

I для дзяцей я піянерства аднаўлю,
Прыкладна так, як было зроблена у Кітаі.
I без ваганняў, цвёрда заяўлю: -
Падтрымку у гэтай справе абяцаю.

А карапузаў - недапіянераў -
Раней іх называлі “акцябраты”,
Ну тых, што меньшага памера ,
Назваў бы проста - “лукашаты”.

Успомніў, што кругом адно жуллё.
Займуся ім у бліжэйшы час.
Яму ужо хопіць пхаць у сваё валлё,
А трэба сухароў рабіць запас.

Аднак, паставіў сам сабе умову -
Палёгку для “свайго” жулля рабіць,
Таму з турмы махлярку Жураўкову
Датэрмінова загадаў аслабаніць.

Наадварот ІП, ці "вшивых блох",
Лічу заразай, кажучы па праўдзе.
I так раблю, каб вірус гэты здох,
Бо пагражае ён маёй уладзе.

А “дзермакраты” - хоць сканайце,
Альбо вішчыце, нібы парасё.
Рэформ не будзе, не чакайце,
Пад “казырок”, значыць, і усё!

Нам трэба, распрануўшысь, працаваць.
У сваю чаргу я цвёрда абяцаю -
Мы не дазволім нас нікому накланяць.
Паверце, сваё слова я стрымаю.

Ва мне схавана мудрасць караля,
З Усходу- Захаду падтрымку вымагаю.
I, як рахманае цяля,
Я з двух бакоў прыбытак маю.

Бо ад Расіі патрабую нафту, танны газ.
У Захада выпрошваю крэдыты.
I паспяхова кожны раз
Iх шантажырую адкрыта .

Паабяцаў Абхазію з Асеціяй прызнаць,
Калі парламент перавыбраны збярэцца.
Напэўна, у адрас мой не раз гучала: - “маць”.
Тым часам, “пад матуз”, мне нафта льецца.

Імкненню Украіны у Еўропу спачуваў,
Выходзіць, гэтак я саюзніку падгадзіў.
І тым пазіцыю сваю падмацаваў,
Што з Парашэнкам хораша паладзіў.

У яго я калі - некалі бываю.
Шчыра шкадую, што ён Крым згубіў.
Усялякую падтрымку абяцаю,
Дарма, што Пеця у Данбасе нарабіў.

Не дзіўна - Росспажыўнагляд
К сабе прадукты нашы не пускае.
Прэтэнзій і абвінавачванняў зарад
Узаемна паступова нарастае.

Іх бессаромны санітарны цэрбер,
Чакаючы у стойцы ад вярхоў сігналу,
Знаходзіць у прадуктах бруду цэбар,
Каб зачыніць вароты гандлю на завалу.

Уціск, непасрэдна, адбываецца тады,
Як настае у адносінах пахаладанне.
Усё гэта палітычныя хады -
Нам дэманструюць сілавое выхаванне.

На гэта мы адказваем падобным чынам,
Хаця нам выхадкі такія не да твару.
Але хіба гэта не важкія прычыны,
Каб праз мяжу ішлі санкцыйныя тавары.

Крыўдна, што нас нахлебнікамі называюць,
Быццам, суседзям мы прыносім толькі страты,
Даўгамі на кароткім павадку трымаюць,
І я, выходзіць, у чымсці вінаваты.

Яшчэ сталі падаткавым манеўрам наступаць,
З якім, вядома, мы не можам пагадзіцца,
А хочацца, як кажуць, і “халяву” атрымаць
І ад папрокаў незаслужаных адбіцца.

Праблемы спрэчныя, пакуль што, не рашылі
“у завужаным кругу людзей абмежаваных”.
Пытанні, інакш кажучы, не поўнасцю закрылі,
Што, менавіта, нам адрасаваны.

Тут трэба мудра і спакойна падыйсці,
Каб выдзяліць асобна мухі і катлеты.
Тады, мо пашанцуе нам знайсці
Паразумення пэўныя прыкметы.

У захапленні я ад поспехаў Кітая,
Шкада, што ён ад нас далекавата.
Прыемные сустрэчы у Пекіне успамінаю,
Сяброўскія дыскусіі, выдатную гарбату.

З Кітаем сувязі гандлёвыя растуць,
А расіяне іх аднабакова аслабляюць.
Кітайцы у нас прадукты розныя бяруць,
Тэхналагічныя прарывы абяцаюць.

Калі сваі парадкі будуць тут яны наводзіць,
То я у становішчы складаным апынуся,
Але хіба дазволім мы экспансію праводзіць?
Паверце мне, што я не “лахануся”.

Але карціць даўно зусім другое -
Прыйшла пара славян яднаць.
I я прыдумаў сёе - тое,
Каб іх у адзін калгас загнаць.

Аднак, адразу папярэдзіць трэба,
(на гэтым фюрэр моцна пагарэў),
Што мераць чарапы няма патрэбы,
Даўно ужо славяне злезлі з дрэў.

Я мог бы пасядзець і на Маскоўскім троне,
Бо у Расіі найвядомы інтэгратар.
Павіншаваць мяне, сагнуўшыся у паклоне,
За гонар лічыць кожны губернатар.

Са справамі, як толькі разбяруся,
Пачну пісаць "Маю сяўбу".
Як усталёўваю парадак новы у Беларусі
І з апазіцыяй вяду актыўна барацьбу.

Не будзе ім падтрымкі, спадзяюся.
Банкір вядомы хай сабе кукуе.
Прыціснуць іншых ворагаў клянуся,
Каб цвёрда зразумелі, хто “банкуе”.

Нельга, каб людзі жылі “самапасам”,
Сваволілі, ішлі абы куды.
Выхоўваць трэба іх, як кажуць, пасам,
Каб былі паслухмянымі заўжды.

Больш трэба дзейнічаць гумовай палкай.
На мітынгі жанчынам лепей не хадзіць.
Калі іх будуць разганяць мяшалкай,
Ці змогуць потым дэмакратаў нарадзіць?

Неяк, пасля амапаўскай лупцоўкі мітынгоўцаў,
Недастаткова прадуктыўнай ацаніў работу.
Падумаў, ці не скарыстаць яшчэ вайскоўцаў,
Каб удвая павысіць “намалоты”?

Калі стаў разбураць парламенцкі падмурак,
Не ісці на выбары народ я заклікаў.
А інфармацыю аб іх, як амбразуру,
Паверце, уласным целам прыкрываў.

Парламент буду ператрахіваць, пакуль не зацугляю,
Альбо зруйную і памідоры пасажу.
Апазіцыйным дэпутатам я рашуча заяўляю: -
Вядомую фігуру ім з трох пальцаў пакажу.

З парадкамі маімі, хто не згодзен,
Для тых кантрактную сістэму маем.
Iнакш - сістэму правільных паводзін.
Як што не так - мы вас тут не трымаем!

А прафсаюзы нават слова не замовяць,
Наадварот, з вантробамі здадуць.
Не верце ім, не абароняць,
А толькі нервы папсуюць.

Хоць грошай мала, а куды іх дзець?
Я будаваць рашыў лядовыя палацы,
Каб ад хакею стаў народ балдзець,
Тут трэба на мяне яму раўняцца.

Упэўнен, эфектыўнымі павінны быць палацы.
За гэтым буду пільна назіраць.
Пенсіянерам трэба з ложка падымацца,
Бо будуць у хакей яны гуляць.

Бясспрэчна, хлеб з відовішчамі - ежа для народа.
Я тэзіс гэты паднавіў, бо час ідзе даволі шпарка.
Пакінем для ідэалістаў мары пра свабоду,
Людзям патрэбны чарка і, вядома , шкварка.

Але, каб жываты лепш працавалі і галовы,
Не трэба начаваць каля гаршкоў.
Гародніна павінна быць абавязкова,
Ну а прысмакі розныя - далоў!

Навошта жрэце бульбу з мясам?
Ну, з селядцом з’еш, з іншай рыбай.
Няўжо трэба наесціся з запасам?
Я да абжорства стаўлюся з агідай.

З маленства сам люблю малочны суп.
А бульбы смажанай, бывала, так напруся,
Што стане страшна, каб не развязаўся пуп,
Альбо, без дапамогі з месца не крануся.

А зараз пазбягаю я усялякіх схем,
Якія, асабліва, называюцца дыетай,
І усё, што падабаецца, у меру ем,
Заўсёды тактыкі трымаюся я гэтай.

Як трэба на мой погляд сілкавацца?
Тры яйкі, ды без цукру кофе, чай.
І можаш спортам не займацца,
Але хадзьбу у меню уключай!

Гэта я на сняданак раю усім.
Суп на абед, без мяса у гаршку,
Альбо з малым кавалачкам зусім,
А на вячэру можна з’есці тваражку.

Хвалёныя замежныя прадукты
Здароўе наша, пэўна, падрываюць.
А іх, апрацаваныя атрутай, фрукты,
Нават, худыя чарвякі не ужываюць.
Наогул, якасных прадуктаў не хапае.
У Расію іх нямала прадаём,
А сваім людзям непатрэбшчыну збываем,
Хай скажуць “дзякуй” і на том.

Ёсць тыя, што купляюць малако,
Дзе тлушчу цэлых паўтары адсоткі.
I дапаўняюць бульбай з агурком.
Мусіць, таму іх век такі кароткі.

Ды, што я усё пра бульбу, агуркі і рыбу?
З маім IQ захамутаць трэба IT,
Каб перавесці эканоміку на лічбу
І нешта яшчэ новае знайсці.

Жыцця узровень нашага народа
Упаў ніжэй майго калена.
Падкруцім гайкі з перадвыбарнага года.
Патрэбна і чыноўнікаў замена.

Залезлі мы па самы край у даўгі,
Таму сталі лічыць мяне прыдуркам.
Такое цяжкім грузам цісне на мазгі,
Бо аддаваць прыдзецца дзецям і унукам.

Усё складваецца неяк неспрыяльна,
Хаця я дзейнічаю і нахрапіста, і смела.
Наабяцаў, а выканаў драбніцу, літаральна
І, відавочна, што праблема ужо наспела.

Разбалбатаў – заробак буду падвышаць,
У сярэднім, каб быў долараў пяцьсот.
Пра гэта непрыемна успамінаць,
А хочацца забыць, наадварот.

Напэўна, людзі помняць і прамовы,
У якіх яшчэ вышэй падняць збіраўся.
Рэальна маем крыху больш паловы,
Такі вось вынік сціплы атрымаўся.

Рашыў у пенсіянераў льготы адабраць.
Так ім “падфарбаваў” жыцця астатак.
Мне ж трэба асабісты самалёт трымаць
З ахоўнікамі майго цела у дадатак.

Павінны быць яны вышэйшага гатунку.
Сачыць за гэтым будзе Ціцянкоў.
Інакш няма гарантый паратунку
Ад радыкалаў розных і баявікоў.

Хай выпаўзе, нарэшце, з пад бутэлек,
Ды нарыхтуе лепш "чаромхі" у запас,
Шчытоў трывалых, бронекамізэлек,
Калі нам ратавацца прыйдзе час.

Але ж яму, каб сцяг парваць нацыянальны,
Дык гэта я і сам не горш зраблю.
I не лічу учынкам надзвычайным -
З маленства белае з чырвоным не люблю.

Пазней ён з’ехаў, у суседзей прыпыніўся.
Аб тым, што ведае, пакуль маўчыць,
Было бы лепш, каб ён пра усё забыўся.
І я тады спакойна мог бы жыць.

“Нячэсныя”, крый Божа, падпільнуюць,
Цікавяць іх мае праблемы з галавой.
I потым у газетах надрукуюць,
У "Свабодзе" прыкрай, альбо у "Дзелавой".

"Свабода " тая не зрабіла бы нічога,
Бо загадаў я, каб яе забаранілі.
Але "нячэсныя" не сумавалі доўга.
Хутка газету з новай назвай ажывілі.

У Гітлера быў асабісты вораг Марынэску -
Славуы камандзір савецкай субмарыны.
У мяне ж пад бокам тут, у Менску -
Рэдактар газецёнкі з назваю “Навіны”.

Цьфу! Як я абазваў сталіцу?
Не дзіўна – ворагі дзяўбуць.
Вядома, можна памыліцца
I не такое сказануць.

Яшчэ Народны Фронт нямала каламуціць,
А радыкалы нейкія з апазіцыйнай зграі
Палохаюць, што "замінатар" мне адкруцяць.
Ужо зразумела, што ён ад слова – замінае.

Мяне з кепскім танцорам хочуць параўнаць.
Самі яны - суполка палітычных імпатэнтаў,
Якія могуць толькі у начоўках хвалі гнаць.
Ці здольны нешта адкруціць такія апаненты?

Усё ж адной рукой прыдзецца працаваць,
Другой - трымаць аб'ект пагрозы у кулаку.
Знайшліся ворагі і моладзь на мяне цкаваць
Пад брыдкім лозунгам: "Луку на муку"!

Другі ёсць лозунг, крыўдны вельмі,
Што асабліва падабаецца натоўпу.
Ён, як алей з распаленай патэльні -
РБ – у Еўропу, а Лукашэнку – у ж..у!

Аднак ідэі радыкала Пазняка
Падтрымкі у грамадстве не знайшлі.
І ён у замежжа збег да “трэцяга званка”,
Калі “галоўсябра” затрымліваць пайшлі.

Пашанцавала, што мяжу не перакрылі.
Па мне было бы лепш, як той казаў,
Лапатамі яго, каб абрабілі,
Каб пятамі зямлі ён не дастаў.

А вось вам і Шарэцкага партрэт.
Здаецца мне, што ён ні рыба, і ні мяса,
І не карысны выкапень, і не аўтарытэт,
А, проста, састарэлы старшыня запаса.

У партшколе выкладаў і кіраваў калгасам,
Ён, бачыце, да усіх звяртаецца “на вы”.
Не здольны да інтрыг і іншых выкрунтасаў.
Псаванне пачынаецца, і праўда, з галавы.

Сябе паводзіў ён у форс- мажоры палахліва.
У бой не кідаўся, хутка з’ехаў за мяжу.
З маіх супернікаў яго не паважаю асабліва.
Яшчэ пра аднаго, вядомага, скажу.

У Шушкевіча я вынюхаў карупцыі драбінку.
Пасля майго вядомага даклада,
За мех цэмента ды цвікоў, прапаўшых, скрынку,
Яго пазбавілі парламенцкай пасады.

Крыху прыціх, у замежжы лекцыі чытае.
Мо у Віскулях застаўся былы гонар?
Ён грошы такім чынам зарабляе,
Бо пенсію Стась атрымаў аж цэлы долар.

Сярэдзіч, што з Народнай Волі,
Ад радыкальных поглядаў, здаецца, адцураўся.
Мо і сваволіць ён не будзе больш ніколі,
Бо пры сустрэчы надта шчыра абдымаўся.

У мінулым актывісты, Голубеў і Трусаў
Таксама астудзілі крытыкі запал.
Лаяльнымі, мяркую, сталі без прымуса.
У іх поглядах улада не знаходзяць крымінал.

Скажу пра кандыдатаў на маю пасаду.
Рэальным быў Генадзь Карпенка.
Не ацаніў ён добрае парады
І вось не вытрымала сэрца прэтэндэнта.

Паберагчыся, каб здароўе не згубіць,
Параіць іншым апанентам я павінен.
Лепш радыкальных крокаў не рабіць,
Тады заўчасна хтосьці з вас “каней не дзвіне”.

Здавалася, што жыў я у рэальнасці другой,
Дзе нейкі сумны марш аркестр іграе.
Хіба маглі спаборнічаць са мной
Статкевіч, Саннікаў, Некляеў?

Перасажаў адных, а іншых – запалохаў.
Прыстойных з іх нікога не было.
Усё больш падобныя яны на ”лохаў”,
Ці птушанят, не стаўшых “на крыло”.

Выходзіць, што у картачнай калодзе
Адсутнічае туз, галоўны, казырны,
А, значыць, у палітычным “агародзе”
Растуць адны балбатуны.

Не будзе каляровай рэвалюцыі у нас.
У свеце мы бяспекі і стабільнасті узор.
А радыкалы, што былі затрыманы не раз,
Пакуль не позна, няхай валяць за бугор.

Нядаўна, раскажу вам, сон прысніўся.
Звярзецца ж гэтакая муць!
Нібы у спальні жарабец з`явіўся,
А з ім кабыла - "Эканомікай" завуць.

Яна сказала, што папаўся я у нерат.
Пад “казырок” узяла і зарагатала.
А пасля гэтага не тое, каб уперад,
А неяк убок павольна пакульгала.

Я ж пацуком стаў і схаваўся пад канапай.
Пасля у гадзіннік трапіў і не ведаю, як быць.
То пысай тыцкаю у механізм, то лапай,
Зусім не цямлю, што далей рабіць.

Прачнуўся. - Фу! А чым мне усё ж заняцца?
Бягуць дарадчыкі, дасціпныя натуры.
- Не трэба, бацька, засмучацца,
Залежыць усё ад стану тваёй скуры.

Калі успацелі ногі - тапчы законы!
Як засвярбяць далоні - стварай указы!
Для незалежных СМI - аб забароне,
Так запалохаеш усіх адразу.

Аднак, мне трэба узварухнуць народ
І тварам павярнуть яго к сабе.
Паеду куды - небудзь на завод,
Каб мяне бачылі не толькі на сяўбе.

Я загадаў трубіць у прапагандысцкі рупар
Пра уздым эканамічны небывалы.
А ворагі зрабілі дэфіцытам масла, цукар,
Падрыхтавалі інфляцыйныя абвалы.

Калі у сталіцы раптам зніклі яйца,
Зрабіў казлом я вінаватым Петуха.
З пасады зняў, вы будзеце смяяцца,
Каб надта крыламі сваімі не махаў.

Як я за яйца толькі узяўся,
Кудысьці раптам масла знікла.
Тады ад мацюгоў не устрымаўся,
Што для мяне зусім нязвыкла.

Усе бачаць, што урад у нас слабы.
Адно умее добра - піць і есці.
Чыноўнікам - абы службовы дзень адбыць.
На іх дзе сядзеш, там і мусіш злезці.

Расперазаліся ужо так, што няма спасу.
Заеліся, прызначаныя мной, кіраўнікі.
Займуся выбракоўкай, як скаціны у калгасе.
Пакуль на вышыні задач - адны сілавікі.

Я асабліва не успрымаю тых кіраўнікаў,
У якіх хаваецца праблема за каўнерам.
Яны, вядома, здольны наламаць нямала дроў.
У іх абяцанні назаўсёды “завязаць” - не веру.

Вядома, п’яніца не пра работу думае,
А дзе і як яму апахмяляцца,
У мяне на гэты конт рашэнне хуткае.
Загад у рукі і прыдзецца развітацца!

Кажу іх жонкам, што бядуюць з гэтымі казламі:
- Вы не хадзіце, дарагія, да мяне.
Праблему вырашайце з мужыкамі самі,
Як кажуць, мячык ужо на вашай старане .

Трэба чыноўнікам актыўней варушыцца,
Выконваць даручэнні прэзідэнта.
Асцерагацца да “вавёрачкі” напіцца
І у выцвярэзніку “узорным” быць кліентам.

Чыноўнік абавязан ведаць сваю меру,
Як той Засядзька – Сталінскі наркам,
Бо правадыр на яго прыкладзе праверыў -
Болей двух шклянак нельга піць кіраўнікам.

Бардак на прадпрыемствах ужо не дзіва.
Не здольны нават апраўдацца, свалата,
Чаму у памяшканнях пацукі, прэзерватывы
І іншая, прабачце, нарката?

Паплечнікі адзін у адзін, дакладна,
Хвастамі зараз па падлозе б`юць.
А як што здарыцца, упэўнен, неадкладна
Яны, паскуды, мяне першымі здадуць.

На кожнага ёсць абярэмак кампрамата,
Сабраны тайна за апошнія гады.
Служыць мне, безумоўна, страшнавата,
Але падзецца ім няма куды.

Лічу, чыноўніка галоўнейшая рыса –
На сто адсоткаў быць адданым і вышэй.
Каб кожны, ад Міколы да Барыса,
Мяне за усіх цанілі даражэй.

Маўчаць чыноўнікі, баяцца небаракі.
Па стойцы "смірна" навучу стаяць.
Праінфармую, дзе зімуюць ракі
I тройчы нагадаю ім пра маць!

Вядомы мой набор уздзеянняў не новы.
Часцей прылюдны, аж да ляманту разнос.
І з грозным абяцаннем адкруціць галовы,
Надзець наручнікі, апроч другіх пагроз.

Неяк ад хакеістаў стала мне вядома
(з імі адносіны у мяне запанібрата),
Што футбалісты – гэта тэма для дурдома,
Амаль паўгода застаюцца без зарплаты.

Тады рашыў міністраў вінаватых пакараць,
Калі становішча да чэрвеня не зменіцца.
Яны месца будуць у Афрыцы шукаць,
Альбо у следчым ізалятары паселяцца.

Будоўлю атамнай электрастанцыі пачалі,
Але ніхто выразна мне не далажыў,
Куды энергію залішнюю падзець запланавалі?
І, як выкручвацца, каб нас крэдыт не задушыў?

Каля кармушкі той, імя якой улада,
Рохкаюць аднолькава, чырвоныя і белыя,
А, апынуўшыся у стане заняпада,
Яны усе да падабенства шэрыя.

Я рэгулярна ператрахіваю кадры
І ведаю,” кто врот, а кто не врот”.
Хачу кагосці мець, тыпа Касандры,
Каб прадказаць змог лёса паварот.

За прэзідэнтам лёгка жыць ураду.
Чакай сабе гатовых пастановаў ці указаў.
А тут чакай, што спее дзесці здрада,
Абвінавачванняў усялякіх і абразаў.

З каманды тыя, што пасады неабачліва згубілі,
Маглі б нармальна кожны працаваць,
Але ім нешта муляла, усё лычамі рылі,.
Начальнік МУС мае загады стаў ігнараваць.

Такі нагадзіць мог нямала,
Усё падслухоўваў, нешта выглядаў.
Пакуль вастрыў ён сваё джала,
Я апярэдзіў - звольніць загадаў.

А генерал рабіць стаў усялякія наскокі.
Хай аскубецца, дык скакаць будзе ямчэй.
Калі не пойдуць на карысць мае урокі,
Апыніцца за кратамі хутчэй.

І тут бясследна, таямніча раптам зніклі
Ён і Ганчар з Красоўскім, ды вядомы журналіст.
Мяне ва усіх грахах падазраваць прывыклі.
Я, што маньяк серыйны, альбо тэрарыст?

У народзе кажуць - людзі, сапраўды, прапалі,
Так, што парэшткаў, нават, не знайшлі.
А можа іх глыбока закапалі,
Ці дзесці заблудзіліся, да дому не дайшлі?

На чуткі не абвесціш мараторый.
Кажуць яшчэ, быццам яны пабеглі за мяжу.
Пра следчых брэшуць, кілераў і крэматорый.
Я многа ведаю, але не раскажу.

Праз нейкі час народ прывыкне.
Пра зніклых будуць мала успамінаць.
А потым тэма гэта і сама, нарэшце, знікне.
Падзеі новыя прымусяць забываць.

Піярацца актыўна папулісты,
Маўляў, яны усё робяць для народа.
Да улады рвуцца нацыяналісты,
Прачнулася таксама іншая брыдота.

Я ж для людзей працую, усё раблю для вас,
А радыкалы цягнуцца да глоткі.
I ворагі нахабяцца у такі складаны час,
Свідруюць дзіркі у дне дзяржаўнай лодкі.

Адна з праблем, бадай, надзённых самых -
Выезд людзей у замежжа, каб там жыць.
У асноўным, маладых, адукаваных.
Як гэту плынь аднабаковую спыніць?

Лепшае месца у свеце для жыцця – Барань.
Тут, сведчу, экалагія цудоўная і людзі.
Наведаць раю вам такую “глухамань”.
Хто і у Балбасава прыедзе, шкадаваць не будзе.

Што трэба, каб не пакідалі людзі вёску?
Паспрабаваў прывабіць іх праз аграгарадкі.
У справе важнай я паставіў толькі коску.
Да кропкі шлях далёкі і цяжкі.

Інвестара нам вабіць трэба тут у Мінску,
Вадзіць за руку, абдымаць і цалаваць.
Не здекліва адносіцца, па - свінску,
А узгадненні і дазволы паскараць.

Нямала ёсць праблем жыллёва - камунальных.
Растуць, як і тарыфы, горы скаргаў ды заяў.
Умоў хапае тут для спраў і крымінальных.
Хаця б хто небудзь мне паспачуваў.

Узяўся у стойла цэны заганяць.
Яны ж, як кот, гуляюць самі па сабе.
Не атрымалася надоўга іх стрымаць
І адступіўся у няроўнай барацьбе.

Але, наадварот, другое ужо прыспела,
Тое, што цэны трэба падвышаць.
Тут асцярожнасць неабходна, зразумела.
Гукі пратэстаў будзем прыглушаць.

Калі раптам цану на паліва паднялі,
Дык у сталічным цэнтры рух спыніўся.
Гэта кіроўцы так пратэставалі.
Я зразумеў, што памыліўся.

І загадаў, назад каб цэны адкруцілі,
Пакуль не пройдзе хмара хвалявання
І правакатары канфлікт не распалілі,
Ды, каб у СМІ было зацішша і маўчанне.

А потым, дзесці праз паўгода,
Пакрыху цэны сталі зноўку падвышаць.
Паціху, паступова, неўзаметку для народа.
І больш ніхто не спрабаваў пратэставаць.

Казну спустошаную трэба папаўняць,
Таму дэкрэт пра “тунеядцаў” № 3 з’явіўся,
Каб беспрацоўных нам прымусіць працаваць
І пра падатак з іх каб кожны не забыўся.

Народ на мітынгі пайшоў, пратэст адзначыць
І апазіцыя прачнулася – ды у крык.
У першых шэрагах тых пратэстуючых маячыць,
Напэўна, страх былы кудысьці знік.

Каб скулы селі у іх на языках.
Раскол у грамадстве спяць яны і бачаць.
І на стабільнасць робіцца замах,
Вядома, звыкла у каламуці ім рыбачыць.

Хай людзі ведаюць: майдану тут не быць.
Асобна папярэджваю фанатыкаў крыклівых.
На кухнях дазваляю пра мяне пагаварыць,
Але я паважаю больш людзей маўклівых.

Выканаўцы ж працу па дэкрэту правалілі.
Здаецца мне, падстава гэта і сабатаж.
Гляжу з агідаю на іх тупыя рылы
І хочацца завыць ад злосці аж.

А тых, хто падбухторвае людзей свядома,
Нібы разынкі з булкі будзем калупаць.
Як з імі потым дзейнічаць - вядома.
Іх трэба жэстачайшэ пакараць!

Усё ж дармаедаў я прымушу працаваць.
Жонак чыноўнікаў і палюбоўніц - на работу!
Каб збіць пратэсты трэба крыху пачакаць
З адтэрміноўкай, прыкладна, да году.

Амаль траціна ад памежных жыхароў
Ёсць пакаленне новых спекулянтаў.
Вязуць валюту за мяжу, рыззё – дамоў,
Да працы прыцягну і гэтых фігурантаў.

Вышэй нахабства вам звяртацца да мяне
Калі у Егіпет хочацца, але няма валюты.
Купляйце вы яе па рынкавай цане
І адпраўляйцеся тады, хоць на Бермуды!

Мае сыны жыццё будуюць самастойна.
Я ім, як усе бацькі, дапамагаю.
Яны працуюць і жывуць спакойна.
З іх боку я заўжды падтрымку маю.

Старэйшы уладкаваўся у саўбезе,
Спартыўны клуб ад прэзідэнта у другога.
У палітыку ніхто з іх не палезе.
Хопіць таго, што я заграз у ёй канчаткова.

Была патрэбна ім мая увага.
Адзначу, што яны не самасейкамі раслі.
У выхаванні памагала добра дзяга,
Таму кароў, як я калісці, не паслі.

Аднак малодшага, паверце, я не біў.
Патрэбы у гэтым не было ніколі.
Пры экзекуцыі, звычайна, Дзіма быў
Калі выхоўваў Віктара за тое, што сваволіў.

Аднойчы Віктара, прыкмета – ён чарнявы,
На люднай вуліцы, міліцыянт спыніў.
Калі убачыў прозвішча “ахвяры” той аблавы,
То вінавата прабачэння папрасіў.

Наогул, у плане выхавання дзетвары
Я на пазіцыях стаю кансерватыўных.
Лічу, што з немаўлятаўскай пары,
Найперш, сям’я павінна дзейнічаць актыўна.

А сёння дзеці у смартфонавай жывуць няволі.
Не дзіва, калі паднімаюць на дарослага руку.
За здзекі над настаўніцай у школе,
Я адкруціў бы галавешку шчанюку.

А сам кручуся, як у камбайне матавіла.
Зламаюся, то дзе запчасткі узяць?
Чакаюць, сволачы, каб мяне праца загубіла,
Каб прэзідэнта іншага абраць.

Увесь час быць на віду - цяжкая ноша.
Пазбегнуць трэба мне любога “касяка”,
Каб выглядала усё надзейна і прыгожа,
Каб, фігуральна, выраслі “надоі малака”.

Мой імідж статусу адпавядаць павінен.
І за шырынкай трэба, мацаўшы, сачыць.
Каб перхаці наезд таксама быў прыпынен.
І нервы, пэўна, неабходна падлячыць.

У горле ужо сядзяць усялякія “тусоўкі”,
Прэсканферэнцыі, паседжнні, нарады.
Часта баліць і кружыцца галоўка,
Зайздросціць можна гультаям з ураду.

Звычайны стыль маіх паводзін – эпатаж.
Тады не так прыкметна, што я камплексую.
Калі ж находзіць на мяне "кураж",
Выкідваць "конікі" усялякія спрабую.

Бывае зазлую, ці губы "бантам" і заплачу.
Ніхто не ведае наступны мой учынак.
Таму я асабістым лекарам прызначыў
Дакторку, што дзяцей раней лячыла.

Кажуць, што з ёю у мяне даўно “інтым”.
Жыццё маё не без таго.
Міколка мой, малодшы сын,
Цяпер вядома ад каго?

Калі з Усходу вецер у твар падзьме
Прыходзіцца праблемы інтэграцыі рашаць.
А дзейнічаць так неабходна мне,
Каб ад саюза больш карысці атрымаць.

Ну, а як з Захаду смуродам патыхне -
Рыпіць падлога, нехта адчыняе дзверы.
Дык гэта ж тая, што касой сваёй махне,
Блукае у пошуках ахвяры па кватэры.

Тады цыганскі я выразна чую хор
I галасы папераджальныя: - Атас!
Здаецца, у нару залез бы, нібы тхор,
I не паказваўся на людзях нейкі час.

Друкуюць пра мяне усялякую “муру”.
Стараюцца найбольш за усіх паны палякі.
Яны фальшыўку выдалі ад апазіцыі і ЦРУ
І распаўсюдзілі паскудства гэта, задавакі.

Нібы даўно у мяне ёсць пэўная загана.
Мо гэта метка - пляма байструка?
Мне хочацца "хайль" крыкнуць нечакана
I угору цягнецца сама - сабой рука.

А каб не выкрылі, я быццам бы трымаўся,
Але усё ж мяне язык падвёў,
Калі аднойчы ён на інтэрв'ю нарваўся,
Такога Хандэльблату намалоў!

Маўляў, трывала Гітлер нацыю з'яднаў,
Дзяржаву моцную пабудаваць ён здолеў.
I добры прыклад фюрэр нам падаў,
Як кіраваць людзьмі жалезнай волей.

Я б фігурантаў гэтай бруднай справы,
З вартаўніком - сабакам затрымаў.
Сябрам маім з памежзаставы,
Дзе я жыццёвы досвед набываў.

Такі выпадак для кіраўніка – навука.
Нельга плявузгаць абы што, абы каму,
Бо знойдзецца заўсёды той падлюка,
Што перайначыць так, як выгадна яму.

Таму да прэсы стан адносін адмысловы.
Баяцца трэба ёй мяне, нібы агню,
Бо без перасцярогі і вымовы
Выданне шкоднае забараню.

Апазіцыйных журналістаў прадстаўніца
Аднойчы мне паднесла мікрафон
З пытаннем: - Як вам прэзідэнту спіцца,
Рэпрэсіі не уплываюць на ваш сон?

Пра гэта, каб дакладна знаць,
Яна у адказ пачула,
Са мной, прынамсі, трэба спаць,
Сама каб толькі не заснула.

Папляскаю я “чэсных” журналістаў па плячах:
- Не бойцеся, не кінуць вас за краты.
А у” нячэсных” пацямнее у вачах,
Калі ім памяняюць самапіскі на лапаты.

Хай перастануць незалежныя выданні
Амаль штодня мне “пяты казытаць”.
Яны мяркуюць, што пара збіраць ужо камні,
А я лічу - іх трэба раскідаць!

Не падабаецца мне вельмі Шчукін,
Экс-дэпутат, упарты, як баран.
На мітынгах яму не раз круцілі рукі.
Ад апазіцыі ён выступае, як таран.

Нейкі Мірон псаваў мне нервы шмат разоў,
Развешваючы сімвал бел-чырвона-белы.
І нечакана можа аб`явіцца дзесьці зноў.
Мяне палохае, што не адзін такі ён смелы.

Гэты прывід даўно ужо здекваецца з улады,
Дзяржаўную сімволіку нахабна зневажае.
Абрыдла слухаць мне безвыніковыя даклады
Пра тое, як і хто яго, нарэшце, затрымае.

Не зразумела мне з якой нагоды
На мітынгах крычаць, што я дыктатар.
Да непрытомнасці баяцца стаў народа
I адчуваю – будзе некалі расплата.

А падхалімы аніяк не заўважаюць,
Што на мяне ужо кілеры палююць.
Ды і ахоўнікі з лянотай пазяхаюць,
Мае праблемы мала іх хвалююць.

Заняў, паверце, кругавую абарону.
Ляжыць пад ложкам аўтамат АК.
Не спраўлю і патрэбу без ахоўнага заслону,
Яшчэ страшней вылазіць мне з бранявіка.

А як удала і бліскуча пачынаў,
Здавалася, што святу не прыдзе канец ніколі.
Цяпер жа нешта я засумаваў,
Як птушка тая, небарака, у няволі.

Эх! Фанабэрыўся і сам загнаў сябе у кут.
На галаву хвароба, мусіць, памагала.
Хацеў, як кажуць, удоўж пераплысці раку
Ды іншых глупстваў нарабіў нямала.

Чаму панесла мяне удоўж?
Відаць, хацеў рэформы запаволіць.
А супраць плыні? - гэта ж значна горш,
Каб іх спыніць і не распачынаць ніколі.

Працягваю гартаць старонкі жыццяпіса
Ад першых маіх крокаў і да сённешніх падзей.
Сваі учынкі падзяляю я умоўнай бісектрысай,
Але пра годы маладосці усё узгадваю часцей.

Я з Магілеўшчыны, малая тут радзіма,
І зараз жонка - адзіночка дзе жыве.
Хаця мой дом – уся наша краіна,
А памяць у родны кут мяне заве.

Дзяцінства у ёй праменьчыкам мільгае.
Вось я за колам з папіхалкаю бягу.
Бляшанку у вароты, замест шайбы, забіваю,
А потым, ногу выцяўшы, раву.

Калі акучваў бульбу і каня вадзіў,
Так дакучалі крывасмокі авадні і мухі,
Нібы пад пазуры я стрэмку засадзіў,
Уражанне мацней, чым ад паноса і залатухі.

Успоўніў раптам, як трымаўшыся за лейцы,
Пакіраваць старым канём прасіў.
Тады штанцы кароткія на шлейцы
З вялікім гузікам наперадзе насіў.

Калі да улады нечакана для сябе прарваўся,
Адчуў, што сутыкнуўся, як з агнём.
Толькі цяпер, урэшце, разабраўся -
Дзяржавай кіраваць складаней, чым канём.

Пасада гардэроб мой пашырае.
Зараз штаны на шлейках ёсць і нагавіцы.
А думка аб уладзе усё на свеце засланяе.
Як не згубіць яе, умацаваць, не памыліцца?

Сядзець бы лепш жыцця астатак
У цяньку на прызбе роднай хаты.
Ды успамінаць, як пасвіў статак,
Як цяжка жыць было без таты.

Маці мая даяркай у калгасе працавала.
Сумленны, сціплы дарагі мне чалавек.
У строгасці мяне яна трымала,
Бясконца я за усё удзячны ёй павек.

Хаця фізічны спосаб выхавання прымяняла,
Калі на лаўцы я упоперак ляжаў.
Як памужнеў, усё больш на словы налягала.
Я іх на усё астатняе жыццё запамятаў.

Яна расказвала, што з татай разышлася
Калі мне усяго два годзіка было.
Мне не цікава, чаму драма тая адбылася,
Ды і бадыллём даўно усё парасло.

Пра бацьку я не ведаю нічога.
Лічу, што гэту тэму лепей не чапаць.
У ёй, сапраўды, зусім няма такога,
Каб жыццяпіс мой з асалодай калупаць.

Як паляўнічы з девяці гадоў, вам раскажу -
Аднойчы зайчыка застрэліў, небараку.
І пасля гэтага на паляванне не хажу,
Бо ад прыроды атрымаў адмоўную адзнаку.

Калі спатрэбіцца, я рукі распускаю
І імі шмат магу карыснага зрабіць.
Хвалюся гэтым і асобна адзначаю:
Умею я касіць, араць, карову падаіць.

Магу парваныя штаны зацыраваць
І лямпачку змяніць, калі перагарыць.
Цвікі у сцяну умею забіваць,
Насмажыць дранікаў і юшкі наварыць.

Яшчэ сваімі я вырошчваю рукамі
Гародніну і жыўнасць на кавалачку зямлі.
Каб усе інтэлігенты так рабілі самі,
То адпачынку лепшага яны б і не знайшлі.

Быў у мяне калісці певень, гэтакі каўбой.
Чырвоны прыгажун, а па паводзінам – бандыт.
Калі я прэзідэнтам стаў, то узяў яго з сабой,
Каб ён дапамагаў мне ладзіць дабрабыт.

Пазней другога пеўня мне паднеслі.
Запэўнілі, што асаблівым голасам крычыць.
У жыцці не меў такога падарунка я і песні.
З ім буду за парадкам у краіне і куратніку сачыць.

А што датычыць недахопаў асабістых,
То чалавек занадта я даверлівы і добры.
Баюся у лапы трапіць розным аферыстам,
Сустрэч з жанчынамі, у якіх пустыя вёдры.

Паверце, што амаль я непітушчы чалавек.
Курцы, скажу канкрэтна - дурні і дэбілы.
А як жыць людзям у наш адукаваны век?
Якія для здаровага жыцця патрэбны сілы?

Каб не загінуць задарма у мірны час,
Каб лузерам не быць, якаго лёс сагне,
Настойліва і шчыра заклікаю вас -
Бярыце прыклад, суайчыннікі, з мяне.

Я у маладосці захапляўся больш футболам.
Мячык мог цэлы дзень па выгану ганяць.
Гэта пасля таго, як я пабегаю за колам.
З дзяцей тады ніхто не мог мяне дагнаць.

У школе лідэр быў я, завадатар,
Троек не меў, валодаў мовай немцаў, як сваёй.
У ВНУ, я ужо казаў, футбола быў, аматар,
А галаве, лічыў, патрэбны адпачынак і спакой.

Здавалася, футбол не будзе мець замены,
Аднак няшчасце прывяло мяне у хакей,
Калі пашкодзіў меніск левага калена.
Мару, каб клюшку мне паклалі у маўзалей.

Не раз у гульнях твар мне рассякалі.
Ад непрыемных успамінаў няма слоў.
Спецыялістам дзякуй – добра зашывалі
І я маланкай зноў кідаўся у бой.

У арміі я двойчы засвяціўся.
Гады чатыры у два захода ёй аддаў.
Як быў інструктарам палітаддзела не забыўся.
І ганаруся тым, што ротай танкаў кіраваў.

Таксама у камсамоле і парткаме працаваў.
Сярод кіраўнікоў калгасаў я быў свой.
І на заводзе будаўнічых матэр’ялаў пабываў.
Як бачыце, напружваўся нямала галавой.

Мне ж зараз хочацца літоўкай пакасіць,
Што я з ахвотаю рабіў у маладосці.
Не ведама каго у госці запрасіць,
Не ведама за што аддзякаваць кагосці.

Яшчэ б паесці “поліўкі” і выпіць кубак квасу.
Не самагонкі мутнай - ну яе, халеру!
I разважаць, чаму падаўся да калгасу,
Няужо абрыдла служба афіцэрам?

Прыемна ж успомніць, як надзеўшы “галіфэ”,
Да бляску гузікі надраіш асідолам.
Затым, навёўшы, адным словам, "марафет",
Iдзеш да воінаў з партыйным мудрым словам.

Снарад аднойчы на манеўрах надламаўся,
Неверагодна, але трапіў прама у БТР.
Я з дзевяці байцоў адзін у жывых застаўся,
Як кажуць, хочаш вер, альбо не вер.

Тады лёс да мяне аднёсся ліберальна,
Таму з тых пор лічу, што я круты,
Але бываю палахлівым, літаральна,
Магу даць нечакана лататы.

Па праўдзе кажучы, мяне камісавалі,
Маўляў, патрэбен мне спакой.
На мае скаргі цвёрда адказалі,
Што маю я праблемы з галавой.

Пазней карта з дыягназам прапала.
Без перашкод стаў я занятак выбіраць.
Сіл захавалася яшчэ нямала,
Знайду, куды іх прымяняць.

Прызнаюся, я марыў журналістам стаць.
Папісваў нешта трохі, нават вершы.
Хацеў у рэдакцыю іх здаць,
На водгук спадзяваўся самы лепшы.

Але рэдактар параўнаў іх з кепскай прозай.
Мяне на землю з неба апусціў.
А мне ад крыўды засцілалі вочы слёзы,
Бо ён балюча на мой гонар наступіў.

А тут яшчэ і цешча настаяла,
Каб я у педагагічны інстытут падаўся.
Пасля у райкаме месца ужо чакала
І па службовай лесвіцы я б паднімаўся.

Ёсць у біяграфіі эканамічны факультэт,
Дзе за себе адмучыўся і будучых дзяцей.
Гэта была бяда, кажу вам тэт на тэт,
Але кампутар - галава зрабілася мацней.

Па першай адукацыі я быў гісторык.
Тады навошта мне перажываць?
Калі не выйшла даслужыцца да маёра,
На мірным фронце буду працаваць.

І неўзабаве трапіў у “Гарадзец”.
Саўгасік кволы, ледзьве дыхаў.
Быў бы яму зусім канец,
Каб не падняў з кален паціху.

А перш, чым кінуцца у саўгас
У гандлі трохі “камісарыў”.
Вось дзе зладзейства увесь час
Аж зіхаціць на кожным твары.

Я там казаў: - хто з нас каго надзьме?
Калі я буду красці сам і вы крадзіце,
Але такога вам не дачакацца ад мяне,
Тады, як мышы у сховішчы сядзіце.

Калі не спіцца успамінаю па начам,
Як у саўгасе “рабацягу” моцна збіў,
Ды як мяне цягалі у парткам,
Як з занясеннем “страгача” я зарабіў.

Мне прыкра, што выпадак быў такі.
Паверце, толькі у выхаваўчых мэтах,
Прыходзіцца выкарыстоўваць кулакі,
Апраўдвацца пасля і так, і гэтак.

- Ты лёгка выскачыў - сказаў аўтарытэт,
Наш сакратар, не гледзячы мне у вочы,
Бо мог бы, пэўна, страціць партбілет
І атрымаць, як кажуць, воўчы.

Я з жонкай не жыву і не развёўся.
Яна не хоча першай ледзі быць.
Усяроўна, ад яе я не адрокся,
Але і разам мы не можам болей жыць.

Яна працуе у дзяржаўнай установе,
Свабодна ладзячы жыццё сваё.
Гаворым “фігуральна” мы на рознай мове,
Але дамовіліся цвёрда, што яе, а што маё.

Мо чулі (па сакрэту жонка кажа),
Што я больш двух гадоў нідзе не затрымаўся?
Аднак, паверце, так ніхто не скажа.
Я прэзідэнтам, усё ж, замацаваўся.

Але народ ужо зразумеў, што памыліўся,
Калі падараваў мне гэтую пасаду.
І ад мяне за шмат гадоў стаміўся.
Патэнцыял расце адмоўнага зараду.

Пад лозунгам: - Лука, сыходзь, ты надакучыў,
Хочуць агонь нездавальнення распаліць.
А у інтэрнэце кожны ананім смярдзючы
Стараецца мяне памыямі абліць.

Гучыць усё часцей: - “Стоп таракан”.
Падазраю, што вінаваты тут мае вусы.
Сябе піярыць сёння кожны гарлапан.
Наогул, у праціўнікаў мацнеюць галасы.

А тут нядоўга і да простае высновы,
Што ужо пара мяне размазаць па сцяне,
Каб не маглі адскрэбсці і паловы,
Хто хоча пэцкацца, прабачце, у г…?

Няўжо так кепска усё, ці мне здаецца?
Няўжо за дрэвамі не бачу леса?
Пацверджанне ад апазіцыі нясецца -
Стаю упоперак я на шляху прагрэса.

Аднак прэч “самаедства”, дзе люстэрка?
Вусы паправіць трэба, “плешку” зачасаць,
Каб не падобны быў на клерка,
Каб людзі сталі бацькам называць.

Што ні кажы, а вылюднеў, як выбраўся з саўгаса.
I шморгаць носам, нават, перастаў.
А выпешчаны твар, вядома, не ад кваса,
Выходзіць, што няма для самакрытыкі падстаў.

У шкарпэтках няма дзірак, як у Парашэнкі.
Добры “прыкід” – выдатны густ гаспадара.
На зайдрасць апанентаў Лукашэнкі
Вось яна, тая самая, чаканая пара.

Нарэшце я стаў жыць па-чалавечы.
Абслуга, адным словам, - ад душы.
Традыцыі цэкоўскія адноўлены, дарэчы.
Пастой, пісака, ты аб гэтым не пішы.

Адзначу, мяса, рыбу я бяру на Камароўцы.
За іх з уласнае кішэні і плачу.
Мяне не пазнаюць у спартыўным і ватоўцы.
Гэтых прадуктаў магу з’есці, колькі захачу.

Фонд прэзідэнцкі тайны утварыў.
Там грошы ёсць і на кішэнныя расходы.
У замежных банках, кажуць пляткары,
Даўно хаваю сёе - тое ад народа.

Неяк заехаў у былы калгас "Шлях да халявы",
Дзе значна большыя, чым у казы надоі.
I зразумеў, паправіцца становішча дзяржавы,
Калі мы колькасць гаспадарак гэтакіх падвоім.

Наведаць трэба мне, вядома, і дажынкі,
Бо для мяне яны, нібы бальзам на сэрца.
Тут кожны раз у сцэнарыях чакаюцца навінкі.
Для свята выбіраецца другое месца.

Хаця гэта “пацёмкінскія вёскі”, зразумела,
Але згадзіцеся, што многа мы будуем, рамантуем.
Настойліва з людзьмі працуем і умела,
А пераможцам узнагароды гарантуем.

Хачу паспець і на Базар Славянскі зранку.
Там, кажуць, пыхкае на сцэне самавар,
А каб прысутным выдавалі абаранкі,
То быў бы яшчэ лепшым наш базар.

Аднойчы на Купалле я спявачцы падпяваў.
Па - мойму, атрымалася прыгожа.
Зласліўцы ж гаварылі, быццам, я ёй падвываў.
Зайздросцілі, бо так спяваць наўрад хто зможа.

Прыемна мне, што Сакалоўскі і Ханок
Песню “Товарищ президент” выдатную стварылі.
Яны, як сонечны прамень накіравалі у акно
І радасны настрой народу падарылі!

Ну, а калі спявак пачне "фанерыць":
-"Жыве наш Бацька - жыву я!",
То вы мне можаце паверыць,
З мяне прэ сіла, нібы з бугая!

Жанчынам лесбіянства прабачаю,
Тут “дрэнныя” мужчыны вінаваты.
А “галубятню” мужыкоў я не прымаю,
Бо гэтым, нават, не займаюцца прыматы.

Бязглуздзіца, няйначай, дур заходняя,
Калі, уявіце, жэніцца мужык на мужыку.
Хутка сям’і не будзе, маці родная,
Бо у людзей зусім мазгі ку-ку.

Заўважу у дачыненні да жанчын -
Дабра такога у мяне хапае.
Iм скардзіцца зусім няма прычын,
Што трэба кожнай, пэўна, атрымае.

Наогул, я круты у інтымнай справе,
А перавагу аддаю зямлячкам спелым,
Што робяць гэта на карысць дзяржаве,
Без комплексаў, рухавым і умелым.

У Цэнтральны Банк уладкаваў Тамару.
Хоць пол слабы, але ж свая, зараза.
Ёй будзе золата да твару,
А Багданкевічу яшчэ адна абраза.

Апошнім часам стала “самадурыць”
I нават запярэчвае, мадам.
Прыдзецца у прыбіральшчыцы патурыць,
Урэзаць, адным словам, па рагам!

Як мудра кажуць у народзе,
Што імпануе надта мне: -
Лепш жабраком быць на свабодзе,
Чым багацеем у турме.

Яе, банкіршу, я закратаваў,
Бо дэбет з крэдзітам рашуча разышліся.
I сам сабе, пры гэтым, пажадаў,
Каб так са мной не абышліся.

А у турме сяброўка прыхварэла,
Таму прышлося вызваліць часова.
Каб птушка у цёплы край не паляцела
Сачыла персанальная ахова.

Дык прамаргалі лайдакі - вартаўнікі
I "безнадзйна хворая" банкірша драпанула.
Кажуць, у Лондане дапамаглі ёй сваякі.
Там і знайшла яна сабе прытулак.

Сядзеў пад следствам двойчы аж герой.
Для улады відавочнай быў пагрозай.
Мяне лічыў ён дрэнным старшынёй,
Дык паспытаў былы “маяк” турэмнай "прозы".

Я загадаў, каб паказалі без падмана
Арышт міністра сельскай гаспадаркі.
Наручнікі былі, каб буйным планам,
Ну і амапауцаў маіх літыя каркі.

У турму адправіў кандыдатаў у прэзідэнты.
З палёгкай перавёў, нарэшце, дух.
Хай бачаць і запомняць апаненты,
Чым можа скончыцца для іх пратэстны рух.

Шкада, што зараз год не трыдцаць сёмы
I нельга масава праціунікаў “сажаць”,
Але "уборачнай" кампаніі прыёмы
Патроху будзем у дзяржаве адраджаць.

Заўважу, што тэрор у нас адкрыты.
Няма чаго мне ад людзей хаваць.
Хто верне нос ад прэзідэнцкага карыта,
Той гледачоў і будзе забаўляць.

А для мяне адкуль надзеі пах шыбуе
І не дае мне апынуцца у дрыгве?
Ад рэферэндуму – ён, пэўна, паратуе,
Не дасць адчаю панаваць у галаве.

Абрыдлі канстытуцыйных суддзяў выкрунтасы.
Ушчэнт надакучыў і парламент нелаяльны.
Дзяржаве неабходны гаспадар, як у калгасе,
Таму я буду дзейнічаць рашуча, наступальна.

Да рэферэндуму арганізую сход народны.
На гэты “курултай” пяць тысяч чалавек збяру.
Гадзіннік кожнаму, дык будуць са мной згодны.
Каму захочацца супрацьстаяць правадыру?

Рэферэндум я рашыў на лістапад прызначыць,
Тады і пачнецца скарацечны бой.
Мне канстытуцыю так трэба перайначыць,
Каб улада поўная была у руках і пад рукой.

Усё атрымалася, як я задумаў і хацеў.
Дапамаглі з Расіі дружбакі.
Тут іх прэм'ер нямала папацеў,
Дык задаволены, затое, два бакі.

А апазіцыя і Захад гэта не прызналі.
Упэўнены, што я зрабіу пераварот.
I “гоняць” на мяне заўзята хвалі,
Тым часам я паную колькі год.

Такія перамогі яшчэ не раз былі.
І маляваліся Ярмошынай высокія адсоткі.
Я загадаў, каб іх у прыстойны выгляд прывялі.
Мяняліся яны пасля такой “даводкі”.

Магу у момант усялякага загрызці,
Каб уладарыць каля трыццаці гадоў.
Пасля не сумна будзе у адпачынак выйсці,
Аднак, і да труны я кіраваць гатоў.

Хачу каб Сход Нацыянальны быў кішэнным
I прадуктыўным, нібы агрэгат на малацьбе,
Каб у яго не трапіла апазіцыйнае насенне
Кантраляваць я буду сам і КДБ.

Калі прыватызую поўнасцю дзяржаву
Уласным стане і канстытуцыйны суд.
Тым, хто захоча на мяне шукаць управу
Прыдзецца пакідаць свой "родны кут".

Па канстытуцыі маёй, той самай, новай
Прэзідэнт, што працаваў бліскуча многія гады,
Фактычна кіраваць можа бестэрмінова,
Як выбраны народам пажыццёвы правадыр.

Зараз маі сумленнасць і прыстойнасць
Не дазваляюць пад кагосці канстытуцыю мяняць.
Народ наш дэманструе вытрымку і годнасць.
Ён будзе прэзідэнта па заслугам выбіраць.

Я прэзідэнцтва, спадары, наеўся вышэй даху.
Але ці можаце кагосці лепшага знайсці?
Тады скажыце мне, з якога “прыбабаху”
Павінен без прымусу я ад улады адыйсці?

Калі б народ выбраў інтэлігентнага “батаніка”,
Альбо апазіцыйнага балбатуна і дэмагога,
Чакаць дзяржаву мог бы лёс вядомага Тытаніка
Без аніводнага варыянта запаснога.

Сказаць павінен пра Чарнобыль пару слоў.
Не у першыню для усіх гучыць такая тэма.
Хаця з часоў аварыі прайшло ужо шмат гадоў,
А стрэмкай у памяці сядзіць гэта праблема.

Лічу, аслабла радыяцыя, нібы папруга у каня.
Амаль што зніклі небяспека і трывога у краіне,
А многія упэўнены – гэта трызняціна, фігня,
Як і прафесар той, што “натаптаў” у медыцыне.

Пра жахі радыяцыі ён многа напісаў,
Утульна у крэсле седзячы, ці на канапе.
Быў злоўлены на тым, што хабар браў.
За гэта у турму вучоны жулік трапіў.

“Свядомых” абаронцаў у яго было нямала,
А як жа – ён ахвяра рэпрэсіўнага рэжыму.
І апазіцыя, вядома, вызваліць патрабавала,
Чапляючы на вушы усім вядомую лакшыну.

Пра вязняў палітычных, іх жыцці у няволі,
Пра цяжкія псіхалагічныя і іншыя пакуты,
Пра падрабязнасці аб іх трагічнай долі,
Пра пераслед яшчэ турмой не закранутых.

Параю тым, хто не закусвае гарэлку агурком,
Хто з даху не скакаў на парасоне,
Калі быць хочаш ты сапраўдным мужыком,
Едзь і жыві у“небяспечнай” гэтай зоне.

Аднойчы у астролагаў спытаў,
Ці не падложаць мне свінню планеты?
І як, фактычна без падстаў,
Суд распачаць над Паўлам Шараметам.

Вядома, лёс трагічны у хлапца.
Смяротны здарыўся у Кіеве замах.
Не пажадаць нікому гэткага канца,
Але сабе такі ён выбраў шлях.

Настырны гэты журналюга - крытыкан
Апазіцыйны у інтэрнэце сайт стварыў.
З крыклівай назвай “Беларускі партызан”.
І дапякаць стаў, літаральна, як нарыў.

Хоць прэса гвалт і вэрхал уздымала,
Давёў я справу гэту да канца.
Калі загад Феміда атрымала,
То неадкладна пакарала малайца.

Тады мой самалёт у Расію Ельцын не пусцііў,
Калі наведаць Ліпецк я памкнуўся.
Мяне ж, і губернатар Яраслаўля запрасіў,
А я у такім “пралёце” апынуўся.

І усё ж не трэба лазіць праз чужыя межы
У пошуках “клубніц і смажаніны”.
Для парушальнікаў у нас другая ежа,
Чакае іх "збіўштэкс са стралянінай"!

Паветраны аднойчы ужо збілі аппарат.
У ім загінулі аматары – пілоты.
Не церпім мы Амерыкі дыктат.
З часоў савецкіх так спыняюцца палёты.

Амерыка на карце свету велізарная краіна,
А Беларусь, наадварот, маленькая яна.
Калі на карту Беларусі паглядзець будзе прычына,
То высвятліцца, што на ёй Амерыкі няма.

Бясспрэчна, што яна варожая дзяржава
I непрыемнасцей прыносіць нам нямала.
А быў бы я, таварышчы, разява,
Амерыка б нас канчаткова даканала.

Паміж Расіяй і Захадам мы нібы у абцугах
І прынцыповымі павінны быць і там, і там,
Інакш нас ізмачалят і надыдзе проста крах,
Але здабыткі нашы я нікому не аддам.

Баюся, што калі мяне не будзе,
А я нёс Беларусь, як вазу з крышталя,
У краіне сярод лета стане студзень
І усё разбурыцца, крый Божа, да нуля.

Калі яна на краю бездані стаяла,
Было адно пытанне: быць альбо не быць?
Тады маю падтрымку атрымала -
Я дапамог уперад крок зрабіць.

Мае усе хібы можна дараваць,
Бо не даю, каб нас Расія праглынула,
Каб Пуцін нас не змог” захамутаць”,
Каб незалежнасць, нібы ветрам, з нас не здула.

Такія спробы ужо не раз былі.
Нам месца вызначалі быць губерніяй Расіі.
Прыкладна, ролю Татарстана адвялі,
А мы ад канчаткована рашэння “адкасілі”.

Я Пуціну сказаў: - Хай будзе усё без змен.
Мы з Ельцыным саюзную дзяржаву збудавалі.
І мне не трэба больш глыбокіх перамен.
Не для таго мы незалежнасць атрымалі.

Калі вы паспрабуеце нас у Расіі “растварыць”,
Правесці, інакш кажучы, “аншлюс”,
То партызанскія гарматы будуць гаварыць,
Чакайце новую Чачню са знакам плюс.

Не толькі слова “круглы” форму азначае.
Напрыклад, для кагосці гэта “круглы ідыёт”,
А для мяне яно сэнс асабісты мае,
Паколькі я, выходзіць, “круглы патрыёт”.

Застацца для Расіі без кавалачка краіны
Балюча меньш, чым Беларусь згубіць,
Таму нас нельга прэсаваць, як Украіну,
Палохаючых жэстаў лепей не рабіць.

Вяртаюся зноў да адносін нашых у саюзе.
Нагадваюць яны атручаную газам камуналку.
Мае абвінавачванні гучаць па усёй акрузе,
Калі на паўзу ставіцца расійская “давалка”.

Не веру, што у нетрах нашых недарод,
Адсутнічае газ і нафты нам бракуе.
Я бачу, што сусед не паважае наш народ,
Калі за сыравіну грошы з нас пампуе.

У нафтагазавых канфліктах я часцей перамагаю.
Зніжкі, аднак, атрымліваць становіцца цяжэй.
Тады супрацьстаяння градус падвышаю,
А потым, кампрамісна, ён робіцца ніжэй.

Ідуць сутычкі на інфармацыйным полі.
Скарочана працуе тэлевізія Расіі.
У мінулым не было падобнага ніколі
І смецце з хаты так не вынасілі.

У фільмах на мяне “наезд” адбыўся.
Фальшыўкі прыкрыя прайшлі на НТВ.
Каб ад пазіцыі сваёй я адступіўся,
Не дачакаюцца палітыкі у Маскве.

На словах ёй на вернасць прысягнуў,
А дзейнічаю самастойна прынцыпава.
Выходзіць, што саюзніка “надзьмуў”
І верыць нельга мне на слова.

Пуцін са мной, вядома, не сябруе.
Ён, пэўна, з-за мяне губляе валасы,
Але, заўважце, многае даруе
І зноў у дуэце мы на розныя спяваем галасы.

Хаця трывожыць нас становішча такое,
Але і тым, што маем, трэба даражыць.
Хай ворагі Расію успрымаюць, як ізгоя,
А мы не перастанем з ёй у саюзе жыць.

Калі нядаўна у свеце пандэмія панавала,
А у паводзінах людзей намаляваўся тлусты мінус,
Мая пазіцыя спакою у дзяржаве паспрыяла
І нам начхаць было на той каранавірус.
Наадварот, ад панікі Еўропа ачмурэла.
Тады становішча я ацаніў, упэўнен, дасканала.
У выніку мне стала цалкам зразумела -
Сур’ёзна нас не закране агідная навала.

Мо пандэмія у поўны рост да нас не прыдзе,
А каранавірусны псіхоз, вы мне паверце,
Да пнеўманіі чалавека, пэўна, давядзе,
Яна і можа стаць прычынай яго смерці.

Магу параіць, каб ад віруса не атрымаць паразу,
Калі ты кашляеш і чхаеш, сапля паплыла на губу,
Уключы мазгі і не разнось вакол заразу,
Бяжы дамоў і з вірусам працягвай барацьбу.

Каб не палохаліся людзі, растлумачыў,
Што вірус гэты - не чарнобыльскі рэактар.
А для надзейнай прафілактыкі пазначыў:
Гарэлку, лазню, козачак і трактар.

А козачак прыплёў сюды з якой нагоды?
Бо у маім казлятніку убачыў папаўненне.
Не сустракаў бялюткага, як снег прыплода
І ледзь не заплакаў я ад захаплення.

Яшчэ хакейнай клюшкай раю вірус адганяць
І звестак пазбягаць панічных.
Ад віруса вам не прыдзецца паміраць,
А вы памрэце ад захворваннях хранічных.

Ну, а калі захоча хворы вельмі жыць,
Наўрад ці зможа яму лекар перашкодзіць.
Калі варыянты розныя на вагі палажыць,
Было бы лепш, каб ён не мог нашкодзіць.

Спачатку лекары, здаецца, разгубіліся,
Марудзілі на вірус прафесійна наступаць.
І каб яны зусім, як кажуць, не “зашыліся”,
Прышлося мне свядомасць ім вяртаць.

Каб хвораму не працягнуць заўчасна ногі,
Галоўнае – ніколі нельга рукі апускаць.
Трэба напружыць сілы, збіць хваробе рогі,
Тады і лекара ніхто не будзе папракаць.

Мне раілі на карантын усіх пасадзіць.
А я лічыў, што гэта эканоміку загубіць.
Саджаць, мо і будзем, каб псіхоз спыніць,
Якім хварэе той, хто рукі мыць не любіць.

Парады сыплюцца, як дробязь з дзіркі у кішэні.
Я мог бы карантын усяго за суткі увесці,
Альбо прыняць больш жорсткія рашэнні,
Але, што будзем, людзі, жраць, прабачце, есці?

Выдатна Трамп сказаў наконт агульнай істэріі:
-“Калі амерыканцы перастануць працаваць,
Памрэ іх больш ад беспрацоў’я, чым ад пандэміі.”
Прынаюся, што нават я не змог бы так сказаць.

А зараз з кожнага імбрычака і праса, з інтэрнета,
Найбольш ад тых, хто хоча “хайпа” атрымаць,
Нахабна прэ інфармацыйная зараза па сусвету,
Яе цяжэй нам, чым каранавірус той стрымаць.

Я вірус параўнаў з каранаваным злодзеем у законе,
Які у істот даверлівых крадзе здаровы сэнс.
І доўга можа чалавек знаходзіцца у палоне,
Калі патрапіў ён пад інфапандэміі прэс.

А паддавацца паніцы зусім няма прычын.
Мы, суайчыннікі, усё правільна зрабілі,
Ды і Гасподзь павінен нас паберагчы,
Бо мы насельніцтва сваё яшчэ раней згубілі.

Суседзей нельга была мне крытыкаваць
За тое, што псіхоз не абмінуў і іх галовы.
У СМІ расійскіх мяне сталі шэльмаваць
І перайначваць, перакручваць мае словы.

Калі пойдзе псіхоз гэты на спад,
Я абяцаю многа і падрабязна расказаць,
Хто і чаму узарваў узроўня планетарнага зарад,
Што і каму прыдзецца ад яго згубіць ці атрымаць.

Мне далажылі: - Не хапае для людзей ахоўных масак.
Я загадаў наморднікаў надзейных настрачыць.
У неабходнай колькасці для стратэгічнага запаса,
Альбо пакуль не атрымаецца нам вірус “замачыць”.

З другога боку, нам навошта столькі масак,
Бо ад самога віруса амаль ніхто не памірае?
Гэта ж не фронт, дзе нельга жыць без касак,
Хутчэй псіхалагічная прычына ролю грае.

Каб панікі не дапускаць і не палохаць дзетак,
Наморднікам я прынцыпова твар не накрываю.
Адміністрацыя мая таксама робіць гэтак.
Самаахвярнасць чынавенства паважаю.

Пра тое, як я рэспіратар ігнарую,
Літоўскі кіраўнік сказаў, што гэта усё бравада.
А я і масоўкі для экспертаў САЗ арганізую,
Таму не адмяніў суботніка і юбілейнага парада.

А да пргнозаў песімістаў стаўлюся адмоўна.
Спецыялісты розныя усё нешта выдумляюць.
Лічу, што вірус здохне, як састарыцца, усяроўна,
І яго, нарэшце, аптымісты пахаваюць.

Што нам чакаць пасля таго, як вірус адпаўзе?
Мяне найбольш стан эканамікі турбуе у краіне.
І палітычныя праблемы, зразумела, на чарзе,
І сацыяльная тэматыка нас доўга не пакіне.

Усе бачаць, што становішча я кантралюю,
А нашу апазіцыю такое не задавальняе.
Зайздросцяць ворагі, а я кірую і рулюю.
Пазіцыя мая падтрымкі ад народа дабаўляе.

Хопіць аб гэым, раскажу пра падарожжа у Нагана.
Халяўшчыкаў набралася - ледзь самалёт узляцеў.
Хаця прынялі нас у Японіі пагана,
На алімпійскім стадыёне я два тыдні прасядзеў.

Дазволу на пасадку нам японцы не давалі,
Бо мы без запрашэння прыляцелі.
Яшчэ абразліва на мытні абшукалі.
Такога сораму ніколі мы не мелі.

А я чакаў, што атрымаю узнагароду,
Дык і значка жалезнага не далі.
I што казаць цяпер майму народу?
Дарма, выходзіць, грошы праматалі!

Дамоў вярнуўся - проста любата.
У рэзідэнцыі маёй спакойна, ціха.
А на падлозе прывітанні ад ката
І ім жа растрыбушаная кніга.

Жывуць са мною побач дыпламаты.
Пасля наведвання амерыканцамі луны
Глядзяць на нас, як на прыдуркаватых,
Ды апазіцыяй цікавяцца яны.

Я загадаў іх тэрмінова усіх перасяліць,
Але ад амбасадараў пайшлі пратэсты і адмовы.
Тлумачаць ім, што ледзь каналізацыя ліпіць,
А у іх спасылкі на канвенцыі, дамовы.

Навошта мне шпіёны гэтыя пад бокам?
Сябе не надта утульна адчуваю,
Калі жыву пад іхнім пільным вокам,
Таму Дразды пакінуць прымушаю.

Мне надакучыла з амерыканцамі суседства,
Маёй гасціннасцю яны злоўжываюць.
Хай аж заходзяцца інфармацыйныя агенцтвы,
Яны мяне ніяк не запужаюць.

Лагічна ваяваць з-за нафтагазавай трубы,
Каналізацыю - дык можна здаць без бою.
А дыпламаты упёрліся, стаяць, нібы дубы,
Не ведаюць, што я ужо не валодаю сабою.

Ахову выставіў, перакапаў дарогу
I загадаў, каб свае “транты” забіралі,
Бо не пушчу іх нават да парогу,
Дык яны, бачыце, дамоў пауцякалі.

Калі захочуць зноў назад вярнуцца,
То асабіста буду іх прашэнні разглядаць.
Прыдзецца містэрам укленчыць і сагнуцца,
Таму, што я магу дазволу і не даць.

Нячэсны Захад укусіць не праміне.
Кіруюць ім падвойныя стандарты.
Яшчэ не раз скандал Еўропу скалане,
Няўжо не ведама, што я баец упарты?

Аднойчы я паехаў у Кран - Мантана,
На форуме эканамічным выступаў.
Уласны курс адстойваў апантана,
Крыху рэгламент, нечакана, перабраў.

Зрабіў вядучы непрыемную заўвагу,
А я у адказ - пакрыўджаную міну.
Звярнуўшы на сябе іх асаблівую увагу,
Дэманстратыўна зал тады пакінуў.

На саміце тысячагоддзя у ААН
Я пяць хвілін з прамовай выступаў,
А у калідорах “тусаваўся” нездарма -
Самога Клінтана за руку патрымаў.

На афіцыйны ён прыём мяне не запрасіў.
- Як гэта дараваць? - я у сябе спытаўся,
Тут раптам гонар мой “закаласіў”
І я з Нью - Йоркам хутка развітаўся.

Нагадваю і пра другія непрыемныя учынкі.
Па свінску мне забаранілі уезд у Еўрасаюз.
Спачатку Чэхія – былой краіны палавінка,
А потым іншыя “згарнулі свой абрус”.

Пад забарону трапіла чыноўнікаў нямала.
Намер быў нас дэманстратыўна пакараць.
Але Еўропа рана поспех святкавала,
Прыдзецца ёй, мяркую, адступаць.

Напэўна, помніце пра інцыдэнт з Барозо.
Гэта яго я абазваў казлом,
Бо кіраваў ён “Еўрапейскім возам”
I не пускаў мяне у “Заходні дом”.

Таму стаў выбар у вандроўкі небагаты.
Хачу паскардзіцца, ужо абрыдзеў Крым.
Затое ёсць Турэччына, Кітай і Эміраты,
Тады навошта мне здаліся Лондан, Рым?

Захад хлуснёй запэцкаў мой партрэт.
Упэўнен ён, што я нягоднік і дыктатар.
Апошні у Еўропе, так бы мовіць, рарытэт
І да таго ж, замшэлы антырэфарматар.

Я выбары праводзіў так, як гэта робяць у ЕС.
Усё тое, што ад нас патрабавалі, мы зрабілі.
Здавалася, ад санкцый саслабее крыху прэс,
Аднак, рэальна мы нічога не здабылі.

Яны усе любяць пра свабоды разважаць,
Пра еўрапейскія каштоўнасці талдычаць.
А дапамогу ад іх нельга атрымаць,
Жлабы ні цэнта беззваротна не пазычаць.

Вы, спадары, Блізкі Усход разварушылі.
Вам трэба, каб гразюка у нас ляцела.
Хлусні вы надта шмат нагарадзілі.
Чаго бракуе у вашай ніжняй частцы цела?

На Захадзе сваіх праблем хапае.
Мы у форс - мажоры дзейнічаем адэкватна.
Звяртайцеся, калі вам штосці дапякае.
Паможам выправіць становішча бясплатна.

Я Аўстрыю з маёй краінай параўнаў,
Але вучыцца дэмакратыі прыдзецца ёй у нас.
Наогул, Захаду з мяне браць прыклад пажадаў,
Хаця станоўчых не чакаю перамен у вас.

Патрэбен дыялог, каб не стаяць на месцы
З улікам узаемных інтарэсаў.
Можна адкрытую дыскусію правесці
Пра шлях грамадства да прагрэса.

Зараз палітыкі, як зрэшты і раней,
Усё у словы могуць апрануць.
На погляд мой значна важней
Вынік памацаць і адчуць.

Каб была зразумела вам усім,
Мы рынкавы сацыялізм будуем.
Не бойцеся, даўгі вам аддадзім,
Ці можа нейкім чынам адпрацуем.

Калі маю мадэль сацыялізма з рынкам
Дапоўніць вопытам уражлівым Кітая,
То мы рванём уперад без замінкі
І тое, што нам трэба, атрымаем.

Вучыць не трэба, як нам беларусам жыць.
Краіна наша, праўда, не багата,
А нас, нібы Iрак, плануюць аблажыць.
Шкада Хусейна мне, як брата.

Глабальная палітыка нам не патрэбна,
Бо калі уляпаемся неабачліва у яе,
Наўрад ці выскачым без лаянкі ганебнай,
Якой дзяржаву зневажаюць і мяне.

Паверце, што нікому мы не пагражаем.
Замежныя “палітбюро” нам не указ.
Сваі праблемы, спадары, без вас рашаем.
Абараніць краіну здольны у любы час.

Галоўнае не самалёты, танкі і жалеза.
Спецвойскі лупануць па бандзюкам.
Калі вар’ят які з вайной да нас палезе,
То жэстачайшэ атрымае па зубам.

З насельніцтва РБ палкі арганізую, роты.
(З сямі мільёнаў жыхароў, крамя дзяцей).
Я назапасіў пісталеты, аўтаматы, кулямёты
І не збяруць захопнікі тады сваіх касцей.

Хлусня, што у ізаляцыі краіна з-за мяне,
Што я дамовы міжнародныя парушыў.
Ды мой народ ніхто не падмане,
Надзейна я яму заткнуў і рот і вушы.

Не падмануць народ і дамаросламу паэту.
Не задурыць лухтой усялякай нам галовы.
Навыдумляў, пісака бессаромны, усё гэта,
А я не змог паўплываць на выбар мовы.

Усе сілы вышуку на ногі падніму,
Без адпачынку працаваць прымушу.
Як знойдуць – папракнуць не праміну,
Хіба ж так можна гадзіць мне у душу?

Прыдзірліва гляжу назад, уперад, па бакам.
Жыцця ж дзялянку я хацеў засеяць збажыной,
Але лягла яна у раллю са смеццем папалам.
Вось дзіўна так лёс абыходзіцца са мной!

Я, можа, на сам рэч у жыцці наблытаў.
Нам канчаткова разабрацца дапаможа час.
А зараз, выбачайце, гэта тэма мной закрыта,
Таму, што у мяне слоў кончыўся запас.



Сярэдняя: 2.3 (7 галасоў)

Моцны арэшак

Адбыўшыяся выбары выразна паказалі:
Тут вынікі гавораць самі за сябе,
Што мяне людзі безумоўна падтрымалі,
А гэта сілы дадае у жыцці і барацьбе.

Рэакцыя маіх праціўнікаў была чаканай:
Рэальнасць захад, відавочна, не прызнае.
Узброены хлуснёй і тэхналогіяй падмана,
Нам санкцыямі традыцыйна пагражае.

Палякі і літоўцы правакацыі рыхтуюць
Хочуць краіну разарваць, з Расіяй пасварыць
Палохаюць Амерыкай, блефуюць,
Мовай пагроз спрабуюць з намі гаварыць.

Не заржавее, мой адказ яны пабачаць.
Ім дорага абыйдуцца наезды на мяне,
Хай ворагі мае смуткуюць і паплачуць,
Калі зачынены транзіт ім эканоміку сагне.

“Моцны арэшак” - так мяне назвалі
Замежнікі у размове па сакрэту.
Яны круты характар мой прызналі,
Як бы дадалі мне да іміджу імпэту.

Але ёсць тыя, хто мой поспех не успрымаюць.
Трыумвірат з жанчын пратэсты узначаліў.
Яны настойліва падмурак улады разбураюць.
Абдураныя людзі пад іх уплыў папалі.

У дзень нараджэння тры шасцёркі малявалі.
Гэта узрост і прэзідэнтства у шосты раз.
Знакам антыхрыста мяне павіншавалі,.
А маладзіцы гарбузоў прынеслі у запас.

Усе выпаўзні пасля разгонаў ачунялі.
Зноў рвуць кашулі і сукенкі на грудзях.
Караскаюцца уверх на эйфарычнай хвалі.
Пакуль не апануе іх разгубленасць і страх.

На вуліцах прастора беспрацоўным і наркотам.
Я загадаў амапаўцам іх жэстачайшэ разганяць,
З гэтым яны павінны справіцца, а потым,
Мяшкамі буду ім узнагароды раздаваць.

Калі сітуацыя стала выходзіць з пад кантроля.
Прышлося з аўтаматам выскачыць з палаца.
А побач быў узброены сынок малодшы Коля.
Я мітынгоўцам паказаў: - не будзем мы здавацца.

Хаця яны яшчэ раней, як пацукі пабеглі,
Лічу, быў не дарэмны мой учынак.
І да таго ж амапаўцы стаялі, нібы кеглі.
Натоўп іх паваліў бы без замінак.

Тады узнікла для жыцця рэальная пагроза
І мне напружыць нервы давялося.
Ледзь стрэлку перавёў я перад паравозам,
Пашанцавала, дзякуй Богу, абышлося.

Чаму у моладзі падтрымкі я не маю?
Студэнты масава выходзяць на пратэсты.
Настаўнікаў з ідэалогіяй гнілой не паважаю,
Загадваю іх пазбаўляць наседжанога месца!

Таксама лекараў паводзіны здзіўляюць,
Паколькі многія пратэсты падтрымалі.
На мітынгах і навукоўцы заяўляюць: -
Супраць мяне яны галасавалі.

Арганізатараў паштучна будзем выяўляць.
Самі яны пайшлі з дзяржавай на развод.
Прыдзецца іх з краіны “выціскаць”,
Каб не ачмуралі і не зводзілі народ.

Углядаюся у незадаволеныя твары.
Актыўным пратэстоўцам я дарогу пакажу.
Каб па начам іх не трывожылі кашмары,
Пакуль не позна – няхай валяць за мяжу.

Гэта, найперш, датычыць тых,
Хто сітуацыю разгойдвае у краіне,
Хто вочы засціў, страціў слых.
Ці таго хоча, як у суседняй Украіне.

Ад тых, каго затрымлівалі некалькі разоў,
Таксама будзем пазбаўляцца тэрмінова.
Нельга трымаць у краіне гэтакіх казлоў.
Напрошваецца простая выснова.

Мне утрымацца зноў дапамаглі расейцы.
А што, калі за гэта незалежнасць адбяруць?
Але даўно я навучыўся трымаць лейцы,
Каб у сваю карысць любую справу павярнуць.

Саюзніца паціху гоніць мяне у нерат
І патрабуе розныя саступкі ёй рабіць,
А я магу адрозніць у кабылы зад і перад
І буду, як раней, Маскву за нос вадзіць.

Нічога, сітуацыю калі стабілізую,
Зноўку парламент і урад ператрахну.
Калі усё, як кажуць, устаканю, уладкую,
Тады з палёгкаю, нарэшце, уздыхну.

На перамовы з “вуліцай” я не пайду.
З кім дыялог той можна весці?
Я буду час цягнуць і нейкі ход знайду,
Каб ад сябе пратэст адвесці.

Здалося мне аднойчы на нарадзе,
Што у арганізме чую нейкі голас,
Які мармыча, паўтараючы раз – пораз,
Маўляў, я затрымаўся ва уладзе.

Можа і так, але я ужо не раз казаў,
Што калі мне сысці – краіна лясне.
Многа гадоў яе, як факел я трымаў.
Упэўнен, што пры мне яна не згасне.

Я канстытуцыйную рэформу правяду,
А потым выбары усіх структур улады,
Ад рэвалюцыі краіну, мабыць, адвяду
Са стратай прэзідэнцкага мандата.

Алесь Жыбела 1.102387411



Сярэдняя: 2.8 (5 галасоў)

Пакуль “быкуе”

Да выбараў у пасланні штогадовым
Лука зноў стос хлусні нагарадзіў.
Агідным сіплым голасам знаёмым
Зласліва абражаў, палохаў і хаміў.

Здавалася, што у яго хвароба спее,
Бо надта цяжка дыхаў ён, пацеў.
Няўжо і сапраўды Акела саслабее?
Было бы лепш, каб ён апруцянеў.

Трымаецца за уладу пасінелымі рукамі
І кажа, што у мёртвага яе не адбяруць,
Таму учапіўся нібы ваўкалак зубамі,
Баіцца толькі, што паплечнікі здадуць.

Аднойчы верталётам ён трапіў на завод
І успомніў, як у арміі вылазіў з БТР.
А тут сабраўся каля прахадной народ
І нехта крыкнуў: - Застрэлься, афіцэр!

А ён на выбары сабраўся у шосты раз
І узяўся расчышчаць сабе дарогу,
Асноўных апанентаў “спусціў у унітаз”
І святкаваць збіраўся перамогу.

Здаецца, усё ішло даволі гладка
І для трывогі не было падстаў.
Ды аб’явілася жанчына-кандыдатка.
Тут зразумеў Лука, што ён папаў.

Галоўмахлярка з ЦВК пачала ратаваць,
Бо галасоў ён многа недабраў.
Зноў лічбу пераможную прышлося маляваць.
Пратэстную дзялянку Лука сабе узараў.

Ён, такім чынам, моцна “лахануўся”.
Народ, вядома, у гэту лічбу не паверыў.
Выходзіць, што “Акела прамахнуўся”
І справядлівасць, мякка кажучы, пахерыў.

А пасля выбараў народ узбунтаваўся.
Жанчыны - актывісткі узначалілі пратэсты,
Каб кожны з нас супраць Лукі змагаўся,
Прайшоў на годнасць і сумленне тэсты.

Такіх шэсцяў і мітынгаў не ведала сталіца.
Аж сотні тысяч жыхароў выходзіла на іх.
За перамены, што павінны, урэшце, збыцца.
Супраць Лукі, бо надакучыў гэты псіх.

Сыходзь, пакуль кар’ера у апагее,
З намаляванымі за 80 адсоткаў галасоў.
Хай лічба гэтая тваю гнілую душу грэе.
Збягай! Ды мала для прытулку адрасоў.

Электарат дыктатара прачнуўся,
Пайшоў на мітынгі, яго каб падтрымаць.
Да тэлекамер па загаду павярнуўся: -
Нам добра жыць, а на другіх – наср…

Лукі прыхільнікі равуць: - За бацьку,
Чырвон – зялёным сімвалам махаюць,
А апанентам чуецца – са-бач-ку,
Многагалоссем яны слова паўтараюць.

Людзей такое, натуральна, весяліць,
І мітынг выглядае карнавалам.
Арганізатары ж не ведаюць, як быць,
Бо не чакалі гэткага правала.

З жахлівых падарункаў ад прыроды
Адзін вядомы з іх пад назваю - тайфун.
А падарунак Лукашэску для народа
На вуліцах сталіцы называецца “хапун”.

На пратэстоўцаў, літаральна, палявалі.
У амапаўцаў прачнуўся першабытны звер.
За трое сутак каля сямі тысяч затрымалі.
Тых, хто збіваў людзей, апраўдваюць цяпер.

А людзі патрабуюць іх начальства пакараць.
Тых, хто загады без ваганняў аддаваў,
Хто чалавечыя правы прывык ігнараваць,
Хто здзекі, катаванні і забойствы пакрываў.

Начальник МУС - службіст з адзнакаю "харош",
Прыстасаванец, што пад законніка “касіў”.
І назіраў, як б’юць людзей упоперак і удоўж,
А потым крывадушна прабачэння папрасіў.

Бліцперамога над Лукой не атрымалася.
Прыдзецца тактыку і стратэгію мяняць.
Жыццё яму каб мёдам не здавалася,
Трэба далей яго у вугал заганяць.

Нажаль харызматычны лідэр не з’явіўся.
Няма на гэту ролю выбітной асобы.
Рабочы рух на старце прыпыніўся,
Актыўнасць абнулілі хлебаробы.

Пад следствам Ціханоўскі, Бабарыка,
Прышлося іншым збегчы за мяжу.
Сілавікі сябе паводзяць жорстка, дзіка,
А многім актывістам не хапае куражу.

Тым часам вертыкальшчыкі чакаюць,
Які ім бок бяспечна лепш прыняць.
Калі адчулі, што пратэсты заціхаюць,
Сталі філеі “бацькі” дружна зноў лізаць.

Кіруючых фігур праходзіць ракіроўка.
Іншых звальняюць, а хто і сам сыдзе,
Каб не узнікла небяспечная групоўка,
Якая вертыкаль да бунту прывядзе.

Парламент нейкі у нас здранцвелы.
Сядзяць, як манекены у ім “ківалы”
І выглядае з іх чыноўнік апупелы,
Які прызначаны да ролі падпявалы.

Напружанне у дзяржаве нарастае,
А ім, здаецца, усё па мандаліне.
Раскол у грамадстве аніяк іх не кранае,
І не хвалюе нестабільнасць у краіне.

Была ідэя - справаздачы разглядаць,
Каб выбаршчыкі ацанілі іх работу.
Адбрэшуцца і будуць зноў так працаваць,
Як прэзідэнту трэба, не народу.

А ён ад шоку крыху “аклемаўся”,
Пачысціў пер’я, адным словам - акрыяў.
Зноў пагражаць народу узяўся,
Калі ад Пуціна падтрымку атрымаў.

Раней паказваў, што ён пойдзе да канца.
Па плошчы з аўтаматам бегаў разам з Коляй.
Відаць, успомніў ён свой досвед “пагранца”,
Але у смеласці пераканаць людзей не здолеў.

Падпільнаваць любога можа небяспека,
Напрыклад, малпа выскачыць з гранатай,
А што бяззбройнага чакае чалавека,
Калі палохае гарыла з аўтаматам?

За дваццаць шэсць гадоў Лукі праўлення
Многа паскудства змог ён нарабіць.
Але рэальнасць іншая у новых пакаленнях
Прымусіць гэты гістарычны выкідыш забыць.

Алесь Жыбела 1.102387411



Сярэдняя: 3.2 (9 галасоў)

Пра яго і пра нас
На белым аркушы - няроўныя радкі,
Рука спяшаецца, а страх паўзе па скуры.
Пытаюся у вас, мае вы землякі: -
Няўжо не можам жыць без дыктатуры?

Здаецца побач той, аб кім пішу.
Яго я позірк адчуваю ваўкаваты.
Хай слова кожнае ікнецца Лукашу,
Ягоным халуям і памагатым.

Спакойна нельга назіраць,
Як з Бацькаўшчыны здекваюцца хамы,
Як пнецца душы рабаваць
Сялюк зацята - апантаны.

Звяртаюся да усіх людзей сумленных.
Мяркую, што іх знойдзецца нямала.
Тых, што стаяць не хочуць на каленях,
Каго не запалохала агідная навала.

Хачу сваю дзяржаву бачыць прававой,
Дзе кожны у ёй законы паважае.
Рукамі ён працуе, альбо галавой,
Ці сам законы гэтыя стварае.

Доўга хварэў Саюз Савецкі і сканаў,
I мы знянацку незалежнасць атрымалі.
Няўжо нам шанец лёс падараваў,
Бязглуздна каб Луке яго аддалі?

Дзе ж памяркоўнасць нашага народа?
Чаму нас асцярожнасць падвяла?
Бо гэта карта з выбарчай калоды
Шасцёркаю задрыпанай была.

Адныя кажуць: - Хворы ён, вядома,
Другія - проста, што дурны,
А гэта тэма для дурдома,
Дурным ён будзе да труны.

Пад сонцам сабе месца расчышчае,
Краінай хоча кіраваць бестэрмінова.
А канкурэнтаў волі пазбаўляе ці знішчае
I дасягае сваёй мэты паспяхова.

Амаль штодня на тэлебачанні аб'ява:
Зноў будзе ён, першаабранец, выступаць.
I вось з'яўляецца абрыдлая выява,
Мазгі нам пачынае калупаць.

Ён усё адну пласцінку круціць,
Зашмальцаваў яе ушчэнт,
Шукае ворагаў і хлусіць,
Нахабна хлусіць прэзідэнт.

Адрозніць, кажуць, можа жыта ён ад проса,
I разбіраецца у сяўбе і малацьбе,
Але, як скажа што - у вадзе адразу адгалосак,
Становіцца няёмка за дзяржаву, за сябе.

I пахваляецца у каторы раз,
Што увесь народ яго абраў,
Бо вывеў у лідзеры саўгас,
Якім выдатна кіраваў.

Не трэба на народ упарта спасылацца.
Мо, праўда, клёпка трэснула у галоўцы?
I рэферэндумамі злоўжываць і прыкрывацца,
Бо так не можа доўжыцца бясконца.

Народ стракаты, нібы коўдра са шматкоў.
Кожны шматок - свая адметная групоўка.
Хапае усіх: сялян, рабочых, жабракоў
I іншых - у джынсах, пінжаках, ватоўках.

Лука наперад рвецца, нібы буйвал, напралом,
I коўдру цягне на сябе, трашчаць аж рогі.
I разлупіў яе ён са сваім "кублом",
Ды прэ далей, не выбіраючы дарогі.

Ад падабенства з фюрэрам у дрыжыкі кідае
I прымушае разважаць, а што далей?
Відаць, народ ён канчаткова зацугляе.
Аглоблі і хамут рыхтуе для людзей.

Дарма, што валасоў на грыўку не хапае,
Увесь у прамовах ён ад раніцы да ночы.
I слухачам на вушы "локшыну” чапляе,
Хоць плюй, людцы, яму у вочы.

Дзяржаву паліцэйскую будуе.
Ужо няма праходу ад сваіх "тантон-макутаў".
Сам неяк пафарсіў і, кажуць, што плануе,
Каб кожны з нас у камуфляж быў апрануты.

З яго загадаў б`юць людзей,
Каб не было непаслухмяных.
Усё марна, хай лепш згадвае часцей,
Як быў Чаўшэску пакараны.

Назаутра ён пасля збіцця маніфестантаў
Падводзіў вынікі праведзенай работы.
Загад даў карнікам - міліцыянтам
Удвая - утрая павысіць намалоты.

Але, напэўна, страх яго прымусіў
Вызваліць з турмы палітахвяры.
Не хацелася, трымаць была спакуса,
Ды адступіўся з пакрывеўшым тварам.

Паставіць хоча на калені апанентаў,
Закратаваць, лупцоўкамі напудзіць.
I ненавідзіць ён інтэлігентаў,
Таму яго так “люмпен” любіць.

Iнтэлігенцыя адказвае яму, звычайна, тым жа,
Але, нажаль, і у навуковым асяроддзі
Знаходзіцца сёй -той, хто Лукашу філеі ліжа,
Хто нават з д'ябалам гатовы жыць у згодзе.

У захапленні ад свайго праўлення
Аб нейкіх выніках станоўчых разважае.
Але ужо бачна, што на каралю няма адзення,
А сам ён гэтага ніяк не заўважае.

Паабяцаў заробак рэгулярна падвышаць.
Маўляў, у сярэднім будзе долараў пяцьсот.
Зараз не хоча гэта успамінаць,
Народ не можа забываць, наадварот.

Ён гэтай лічбай задурыў галовы,
Падняць яшчэ вышэй збіраўся,
А маем крыху больш паловы,
Такі вось вынік атрымаўся.

З сынка малодшага , вядома, Мікалая,
Замену для сябе Лука рыхтуе,
Таму усюды за сабой дзіця цягае,
Заняткаў у школцы хлопчыку бракуе.

Апроч усяго, вядзе з Расеяй перамовы ,
Стварыўся нейкі дзіўны з ёй саюз.
Хай будзе ён не больш, чым словы,
Падпішацца пад гэтым кожны беларус.

Дамову Белавежскую назваў шматком паперы,
Успамінае СССР і не хавае слёзы.
Усё робіць так, каб Захад нам не верыў,
Ён бачыць ад яго адны пагрозы.

Нарады усе з удзелам прэзідэнта
Вельмі нагадваюць калгасныя планёркі.
На іх у "у святле текушчага мамента"
Пануюць папулізм, абразы і разборкі.

Каб ён зусім не умешваўся у справы,
А ішлі яны адвольна, самацёкам,
Дык меньш было бы шкоды для дзяржавы,
Бо выбрыкі яго нам павылазяць бокам.

Калі яго не пастарацца прыпыніць,
Мазгі ён нам выдатна адпрасуе,
I надалей з нас будзе кпіць.
Няўжо мы усё яму даруем?

Пераступіў даўно ён усе межы,
I, як сабака чорны, - не адбеліцца.
Ёсць выйсце: скочыць з Белай Вежы,
Альбо, схаваўшыся, - застрэліцца.

Адкуль “залупісты” з'явіўся гэты Шурык,
Мастак хлусіць і абяцаць?
Як спрытна многіх ён ачмурыў,
Ці нельга была выбіраць?

Але прызнацца трэба шчыра,
Сябе мы самі у зман увялі,
Калі знайшлі сабе куміра
I да улады прывялі.

Якая здарылася прыкрая памылка
I колькі непрыемнасцей і стратаў.
Ужо гаспадарыць паліцэйская дубінка,
Не уратавацца ад узброенных “прыматаў”.

Для іх мы усе – бунтаўшчыкі.
Яны ад нас пакорнасці чакаюць
I цешацца, калі ужываюць кулакі,
Ды мітынгоўшчыкау па вуліцах ганяюць.

Лупцуюць у намызніках дубінкамі людзей.
Начальства ставіць ім высокія адзнакі,
Бо не шкадуюць, нават, хворых і дзяцей
Рэжыма ланцуговыя сабакі.

А карнікам навошта разважаць?
Відаць, для касак існуюць у іх галовы.
На тое, каб хапаць людзей і зневажаць,
Мазгоў не трэба і паловы.

Яны збівалі жорстка затрыманых
На мітынгах падлеткаў ды студэнтаў.
Хацелі з іх зрабіць рахманых
I запалохаць іншых апанентаў.

Абвінавачванні нібыта пад капірку:
Пьяны кураж, абразы прэзідэнта.
Пакаштаваць турэмную зацірку
Ужо давялося "шкодным элементам".

Як сведчыў пратакол па адной справе,
Крычаў затрыманы - прыхільнік "Адраджэння",
Што у паліцэйскай ён жыве дзяржаве,
А быў хлапец глуханямы ад нараджэння.

Бясследна знік Захаранка, прапаў Ганчар.
Шмат нагрувашчана на гэты конт маны.
Адны маўчаць, а іншыя смяюцца нам у твар,
Маўляў, схаваліся на Захадзе яны.

За кратамі сядзелі Сіўчык і Хадыка,
А на чарзе - не цяжка зразумець,
Зянон Пазняк, пісьменнік Быкаў,
Калі змаўчаць і, як раней, цярпець.

А Быкаў перамен не дачакаўся,
Бо моцна захварэў у чужым краю.
Але з жыццём ён на радзіме развітаўся,
Упэўнен, што душа яго у раю.

Як сведка тых часоў скажу: -
У Пазняка варыянтаў было мала,
Таму уцёк ён за мяжу
З білетам воўчым радыкала.

Даўно з ім лёс ужо жартуе,
Ды аднадумцаў небагата,
Таму і вынікаў бракуе,
У барацьбе яго з вусатым.

Знайсці прытулак за мяжой - станоўчы крок,
Няма, бадай, больш важнай справы,
Чым прабіваць інфармацыйны блок,
Шукаць на улады міжнародную управу.

Бо чалавечыя правы яны нахабна парушаюць,
А іншадумства ужо для арышту падстава.
Iйсці на галадоўкі вымушаюць,
I ім начхаць на усе звароты і заявы.

Выказваць думкі небяспечна стала услых,
Таму і пра палітыку гавораць зноў на кухні.
Абцасам улада б`е галоснасці пад дых
I тая ужо мярцвяк, ледзь толькі дзьмухні.

Раўняюцца на "бацьку - самадзержца",
Законы топчуць дробныя "правадыры".
Калісьці ім трымаць адказ прыдзецца,
Бо усё гэта толькі да пары.

На тэлебачанні, на радыё, у газетах
Нямала ёсць падбрэхічаў уладам.
Не пад прымусам робяць яны гэтак
I спрытна, да таго ж, віляюць задам.

Наіперш датычыць гэта маладых,
Iм асабліва сораму бракуе.
Не чырванеюць тварыкі у іх,
Калі без праўды абыходзіцца спрабуюць.

Ды колькі імі не нальецца
Цабэркаў бруду і маны,
Хай памятаюць - адгукнецца
За гэта, сукіны сыны!

Ці можам мы пра "Рэзананс" забыцца
З яго вядучым - фанабэрыстым хамлом,
Які, відаць, папіў вады з капытца
I стаў такім "адвязаным" казлом.

Альбо вось пара, што лухту свядома фабрыкуе.
Два гуманоіды з пароды "пстрыкачоў".
Адзін уладара расфарбаваны жыццяпіс друкуе,
Другі - апазіцыйных у фільме ганьбіць дзеячоў.

Аднойчы той, другі запалымнеў шчакою,
Калі па мордзе твару атрымаў.
Хоць суд яго, вядома, падтрымаў і заспакоіў,
Ад гэтага твар мордай быць не перастаў.

А першы хай пакуль чакае,
Прыдбае каску і ахоўны шчыт,
Калі па твару ён не атрымае,
Па мордзе, пэўна, будзе біт!

У кампаніі такой яшчэ ёсць маладзіцы.
Хаця Мюнхгаўзену - барону не радня,
Але і брэшуць, сучкі, толькі падзівіцца,
Без перапынку, нават на паўдня.

Так хочацца ім славы паспытаць,
Ды і на "олвэйсы", нарэшце, зарабіць.
Дарэчы, можна іх нетрадыцыйна скарыстаць,
Каб словаблуддзе крыху прыпыніць.

Мусіць хлусня засцерагае вас ад стрэсу,
А "замяталам" розным яна добрая прысмака.
Вы бессаромна праўду плюшчыце, як прэсам.
Брашыце і далей, шкада вас, небаракі.

Cядзіць, як на уласным зэдліку, гадамі,
З азызлым тварам хамяка,
Галоўмахляр у цэнтрвыбаркаме
I не дрыжыць яе рука.

Калі жанглюе лічбамі умела -
Галасавання вынікі падводзіць.
Тут і дэбілу зразумела,
Хто у краіне будзе верхаводзіць.

А з разагнанага Вярхоўнага Савета
Шмат хто імгненна перабеглі да Лукі.
Калісьці усё прыпомніцца клеўрэтам,
Хай занатуюць сабе гэтыя радкі!

Сумленныя ж змагаюцца, як Шчукін,
Які правы адстойвае і афіцэрскі гонар.
Пазнаў адсідкі і яму не раз круцілі рукі.
Ён - прыклад мужнасці, надзеі донар.

Жывем надзеямі, а час ляціць, як куля.
У “плацёжках” - лічбы-прывітанні ад урада.
Чым больш ад цела аддаляецца кашуля,
Тым меньш даверу застаецца да улады.

Не хочацца успамінаць мінулы час,
Калі усё неабходнае мы “даставалі”.
Тады адзіным пачуццём ядналі чэргі нас,
Якое селядцы у бочцы адчувалі.

Што эканоміка ужо, як той тапелец,
Народ, напэўна, зразумеў.
Пачуў Указ пра эканомію кубелец,
Ды салам аніяк не папаунеў.

Указ - яшчэ адзін падскок на месцы,
Бо заклікаць да эканоміі уласніка не трэба.
Рэформы неабходна у эканоміцы правесці,
Каб быў і хлеб, як кажуць, і да хлеба.

А тут ваўкі аграрныя з бюджэту рвуць кавалкі,
Як раскрадуць - давай лямантаваць:
- Ляглі “хазяйствы” у заняпадзе на лапаткі,
Iх неадкладна трэба зноў фінансаваць!

Растуць нямалыя патрэбы і у вайскоўцаў,
Што у мірны час нас мусяць бараніць,
У КДБ, у іншых "абаронцаў",
Заўжды гатовых іншадумства прыпыніць.

А адукацыя, навука, медыцына
Стуліліcя з працягнутай рукой.
I ім - натуршчыцам жабрацкае карціны,
Прыдзецца доўга у позе выстаяць такой.

Вакол махлярства буйна расцвіло,
Разводзяць нас на грошы і на рэчы.
Кіруе ім нажывы брыдкае мурло,
Ператварыўся у яго твар чалавечы.

Крадуць усё, што кепска і не так ляжыць.
Наібольш прывабны для зладзеяў грошы.
Зайздросце ім! Яны “умеюць жыць”,
Аднак у турме па іх даўно сумуюць вошы!

У гутарцы знаёмы мой казаў,
Шкада, што на іх Сталіна няма.
Затым разважліва дадаў -
Зусім была б не лішняй Калыма.

Сталін не краў і красці не даваў нікому.
Саджалі не за каласкі, ці проста так,
А небяспечных парушальнікаў закону.
Былі там здраднікі, зладзеі і другая свалата.

Пакуль карупцыю Лука палошча у плыні слоў,
Пад гукі у жыватах электарата,
Вакол буйных і дробных гарадоў
Будуюцца нахабна гмахі - хаты.

Iнфляцыя і тузае і б`е балюча нас,
Рагочуць цэны, скаляцца падаткі.
Худнее у выбаршчыкаў профіль і анфас,
Было б куды - пабеглі б без аглядкі.

Драбнее расфасоўка на прадукты, лекі
Пры тых жа цэнах, альбо больш высокіх.
Хто можа прыпыніць над намі здзекі.
Ці і далей з нас будуць ціснуць сокі?

Дзе у пенсіянераў інтарэс,
Калі Луку прыймаюць "на ура".
Чым больш іх плюшчыць інфляцыйны прэс,
Тым болей яны любяць уладара.

Можа за тое, што ільготы адабраў,
Часам да пенсіі пару рублёў падкіне?
Каб кожны з вас улады ухваляў,
Каб вас жыццё задавальняла у краіне.

Нялёгка адцурацца ад усялякіх забабонаў.
Няужо жадаеце, каб зноў вас падманулI?
Не верце абяцанкам балабона,
Апамятайцеся, Змітрок, Кастусь, Гануля!

Не верце і ягоным падпявалам,
Функцыянерам розным, асабліва з КПБ,
І іншым прафесійным абяцалам,
Якія дбаюць толькі аб сабе.

Мы набліжаемся няўхільна да палохаючай даты.
Трыццаць гадоў мінуе хутка ад таго,
Як прысмактаўся намі кіраваць сялюк вусаты,
Даўно нам трэба пазбаўляцца ад яго.

Лука ж плануе ва уладе затрымацца.
Ён будзе і далей нас гнуць у барані рог.
Ці дачакаемся, калі знясіліцца ад працы
І грымнецца з усіх, як кажуць, чатырох?

Алесь Жыбела

Выпрабаванне

Няроўнасць у свеце заўсёды была,
Гэта балючая вельмі і вечная тэма,
Але, чаму адным стронцый з Чарнобыля,
Другім - вопратка ад Кардэна?

Дзякуй Захаду за дапамогу,
За парады, лекі і, нават, за лахманы,
Не дай Бог апынуцца у радыяцыйным аблогу,
I адчуваць сябе пакаранымі без віны.

Апошнім часам заклікі чутны
Вяртацца у брудную зону зноў,
Быццам народ шматпакутны,
Да самагубства заўсёды гатоў.

Гераічнай, маўляў, нашай нацыі
Да лямпы, што скардзіцца глеба,
Згуляць унічыю з радыяцыяй
Ахвотнікаў знойдзецца колькі трэба.

Туды хай едзе той, хто заклікае,
Кажуць, баран устойлівей, чым хтосьці,
Аднак, ніякіх шанцаў ён не мае
I застанецца без рагоў і поўсці.

Няўжо Чарнобыль, смутны час
Ад Бога самаго выпрабаванне,
Чаму ён выбраў, менавіта, нас,
Ці вывядзе на шлях выратавання?

Жадання мала аднаго, каб стаць людзьмі,
Нажаль, галоўнае не вельмі цвёрда знаем -
Колькі дабра ці зла мы зробім на зямлі,
Столькі назад ад неба атрымаем.

Грахом цяжкім зло у душы залягло,
Расло і папаўнялася здаўна,
Хаця зусім і не перамагло,
Але нашкодзіла яно усім спаўна.

Напэўна, мы яго нямала натварылі,
Бо беды нечуваныя зваліліся на нас,
Мы за грахі такое пакаранне заслужылі,
Дай Божа, каб было яно апошні раз.

Але пакуль у нас свядомасць не працуе,
А у кагосці наша мова выклікае злосць,
Ніколі нам, людцы, не пашанцуе,
Для нас заўсёды будуць пуга і аброць.

Наш “правадыр” - герой антынароднае вайны.
Раскол у грамадстве ён пасеяў,
Дык у якія трэба біць званы,
Каб згуртавала нас нацыянальная ідэя?

I каб памяць наша ачуняла,
Нагадала нам, што мы не зброд,
Каб сапраўды да нас свабода завітала,
Бо мы не горшы на зямлі народ.

Яднацца неабходна апазіцыі,
Нам паасобку не здабыць свабоды,
Недаравальіна, каб усялякія амбіцыі,
Перашкаджалі на шляху да згоды.

У дэмакратаў ёсць прыхільнікаў нямала,
Няхай іх будзе яшчэ болей!
Каб дыктатура урэшце - рэшт сканала,
Каб незалежнасць адабраць ніхто не здолеў.

Народу трэба не чакаць, а згуртавацца,
Нам нельга быць маўклівымі рабамі,
Пара ужо беларусам людзьмі звацца,
I на зямельцы роднай жыць гаспадарамі.

Даволі гузікі круціць на пінжаку,
Альбо ляжаць калодай на канапе,
Пара ужо вызначыцца на чыім стаіш баку,
I на якую ты дарогу хочаш трапіць.

Нам трэба ісці нацыянальнай сцежкай,
Каб незалежнымі стаць сапраўды,
Каб не застацца у чужых руках мяняльнай пешкай,
і, урэшце, быць свабоднымі заўжды!
Алесь Жыбела