Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксандр Альшэўскі

Сярэдняя: 4.1 (27 галасоў)
„Mіe;dzy namі nіc nіe by?o...” Adam Asnyk Паміж намі не было нічога: Ні прызнанняў, ні сустрэч, ні слоў. Але, седзячы ля вогнішча начнога, Ў кожным цені бачыць я цябе гатоў. Толькі ноч распусціць свае косы – Думкі аб табе ўжо тут як тут. Працу пачалі кахання кросны. Дзе б ад іх знайсці ратунку кут? Раніцаю сонечныя промні, Ледзве дакрануўшыся павек, Нібы шэпчуць, ціха-ціха: “Помні, У цябе ёсць блізкі чалавек.” Помню. Не забыць. Не ўтаіцца. Не знайсці мне схованкі такой, У грудзях дзе б перастала біцца, Дзе б душу акутаў супакой. Вось дык нумар! Плакаць ці смяяцца? А якой была б ты для мяне? Ці магла б навек са мной застацца? Ці ўзяла б ў апеку да сябе? Можа, ўвогуле б мяне не заўважала? Карысталася б сваім “слугой”. Потым, з лёгкім жалем, прашаптала б: “Ну, прабач, не пара мы з табой.” І была б чарговая ахвяра – Колькі на тваім рахунку іх! І прычын знайшлaся б, пэўна, хмара, Каб сумлення голас твой прыціх. Не такая ты. Я веру. Спадзяюся. Гэта сілы да жыцця дае. Закаханы розум можа хлусіць – Не хачу падманваць я сябе. А хачу, каб ты была са мною, І каб я таксама быў з табой, Каб мінулае нам не было мяжою, Каб кахалі. Сэрцам і душой. Я хачу патрапіць ў брамы раю, Там ўжо будзеш ты мяне чакаць… Хай ніколі “я цябе кахаю” Проста, у паветра, не ляцяць! Хай ніводны шчыра закаханы Не наткнецца на бяздушны мур. Хай хутчэй загойваюцца раны – Не страляй бяздумна, Пан Амур!.. За цябе малюся я да Бога, Для цябе на подзвігі гатоў… Паміж намі не было нічога: Ні прызнанняў, ні сустрэч, ні слоў. Air Jordan XVIII 18