„Mіe;dzy namі nіc nіe by?o...” Adam Asnyk
Паміж намі не было нічога:
Ні прызнанняў, ні сустрэч, ні слоў.
Але, седзячы ля вогнішча начнога,
Ў кожным цені бачыць я цябе гатоў.
Толькі ноч распусціць свае косы –
Думкі аб табе ўжо тут як тут.
Працу пачалі кахання кросны.
Дзе б ад іх знайсці ратунку кут?
Раніцаю сонечныя промні,
Ледзве дакрануўшыся павек,
Нібы шэпчуць, ціха-ціха: “Помні,
У цябе ёсць блізкі чалавек.”
Помню. Не забыць. Не ўтаіцца.
Не знайсці мне схованкі такой,
У грудзях дзе б перастала біцца,
Дзе б душу акутаў супакой.
Вось дык нумар! Плакаць ці смяяцца?
А якой была б ты для мяне?
Ці магла б навек са мной застацца?
Ці ўзяла б ў апеку да сябе?
Можа, ўвогуле б мяне не заўважала?
Карысталася б сваім “слугой”.
Потым, з лёгкім жалем, прашаптала б:
“Ну, прабач, не пара мы з табой.”
І была б чарговая ахвяра –
Колькі на тваім рахунку іх!
І прычын знайшлaся б, пэўна, хмара,
Каб сумлення голас твой прыціх.
Не такая ты. Я веру. Спадзяюся.
Гэта сілы да жыцця дае.
Закаханы розум можа хлусіць –
Не хачу падманваць я сябе.
А хачу, каб ты была са мною,
І каб я таксама быў з табой,
Каб мінулае нам не было мяжою,
Каб кахалі. Сэрцам і душой.
Я хачу патрапіць ў брамы раю,
Там ўжо будзеш ты мяне чакаць…
Хай ніколі “я цябе кахаю”
Проста, у паветра, не ляцяць!
Хай ніводны шчыра закаханы
Не наткнецца на бяздушны мур.
Хай хутчэй загойваюцца раны –
Не страляй бяздумна, Пан Амур!..
За цябе малюся я да Бога,
Для цябе на подзвігі гатоў…
Паміж намі не было нічога:
Ні прызнанняў, ні сустрэч, ні слоў.
прикольно даже прекрасно
прикольно даже прекрасно
Шыкоўны верш!
Шыкоўны верш!
Сапраўдная паэзія!!!!!!! Так
Сапраўдная паэзія!!!!!!! Так у жыцці бывае даволі часта, на жаль.
Сапраўдная? Па пачуццях -
Сапраўдная? Па пачуццях - можа і так, аде... Парушэнні рытму ў некалькіх строфах, арфаграфічныя і сінтаксічныя памылкі, дзеяслоўныя рыфмы... Дапрацаваць бы, была б сапраўдная паэзія
"...Я хачу патрапіць ў брамы
"...Я хачу патрапіць ў брамы раю,
Там ўжо будзеш ты мяне чакаць…
Хай ніколі “я цябе кахаю”
Проста, у паветра, не ляцяць!..."
.
Вы пра гэта, Айса?
Ну можна было б і па іншаму першыя два радкі. Кшталту:
Я хачу дайсці да брамы раю.
Там жа ш будзеш ты мяне чакаць...
...
Але хіба ж можна вінаваціць за перашкаджаючыя пачуцці?
Хаця можа і наўмысна дададзеныя.)
і пра гэта, а таксама пра
і пра гэта, а таксама пра утаіцца-біцца, смяяцца-застацца, заўважала-прашаптала, спадзяюся-хлусіць Шкада, бо ёсць і файныя рыфмы, і вобразы.
утаІцца-бІцца;
утаІцца-бІцца; смяЯцца-застАцца; заўважАла-прашаптАла і спадзяЮся-хлУсіць - рыфмы бездакорныя.
Я ня веру, што Вы гэтага ня ведаеце,Айса)
Гэта Вы так правакуеце на дыялог? Тады Вы ў гэтым майстар вышэйшага класу)))
дзеяслоўныя, а такія рыфмы
дзеяслоўныя, а такія рыфмы трэба ўжываць асцярожна, бо яны больш уласцівыя фальклору, а не прафесійнай паэзіі - спрашчаюць верш. У бел. мове можна адшукаць больш арыгінальныя рыфмованыя звязкі, да таго ж арыгінальная рыфма, не дзеяслоўная, дазваляе паглыбіць змест. Я не правакую, я стараюся, каб тыя, хто піша, працавалі над кожным радком, кожным вобразам і рыфмай, бо бел. паэзія варта большага, чым "выліванне душы, не зважаючы на форму сасуда"