Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксандра Даўжанюк

Сярэдняя: 4.4 (23 галасоў)

Я знайшла цябе
Пакінутага, скалечанага
Анёла з абламанымі крыламі.
Я суцяшала цябе
Зняволенага, занебяспечанага
Са слядамі, што зроблены кпінамі.

Я знайшла цябе
Абяздоленага, звар'яцелага.
Ты марыў лятаць, але толькі ўніз.
Я кахала цябе
Абыякавага, летуценнага,
Але ж гэта быў мой капрыз.

Я знайшла цябе
Разбітага, скрываўленага
Ля падножжа высокай скалы.
Я суцяшала сябе -
Няма кахання прывабнага,
А на тваёй спіне выраслі крылы.

Ара