Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

https://mapei.com.ru производитель мапеи.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Анёл

Сярэдняя: 4.4 (23 галасоў)

Я знайшла цябе
Пакінутага, скалечанага
Анёла з абламанымі крыламі.
Я суцяшала цябе
Зняволенага, занебяспечанага
Са слядамі, што зроблены кпінамі.

Я знайшла цябе
Абяздоленага, звар'яцелага.
Ты марыў лятаць, але толькі ўніз.
Я кахала цябе
Абыякавага, летуценнага,
Але ж гэта быў мой капрыз.

Я знайшла цябе
Разбітага, скрываўленага
Ля падножжа высокай скалы.
Я суцяшала сябе -
Няма кахання прывабнага,
А на тваёй спіне выраслі крылы.

Ара



Прадоўжу . Непрывабнае

Прадоўжу
.
Непрывабнае каханне.
Адляцеў, як ачуняў;
ад скалы, што суцяшала
захварэўшага з выяў.
.
Выяўлялася гарою
па-над воблакам сабе,
па-над крыламі спакою,
звыш спакойна,
каб займець.
.
Не займелася надоўга,
бо дала займець крыла,
бела-белага спакою
з галавой вышэй айца.
.
Разышліся тыя горы...
Аляксандра, Арарат...
Магаметавы дакоры...
Іх было спачатку шмат.

ну и НЕСКЛАДУХА у нырка

ну и нескладуха у нырка

Канешне! Гэта ж жанра такая у

Канешне! Гэта ж жанра такая у літаратуры народнай ёсць.Таку і назву мае - Нескладуха. І самае цікавае,што Нескладуха - заўжды складненькая. Гэта ж,як частушкі - пачынаюць пра Адно,а заканчваецца Другім,нечаканым.Во як...

Якi блiзкi верш...

Якi блiзкi верш...

Што значыць

Што значыць "Ара",Аляксандра?..

па-русску перакладаецца, як

па-русску перакладаецца, як "пашет".
Можа распяцце мусульманскаму пашэ ад наложніцы?

па-расейскі,армянин,тады пры

па-расейскі,армянин,тады пры чым масульманы?нырка?

Пры тым, што гара Арарат у

Пры тым, што гара Арарат у мусульманскай Турцыі знаходзіцца.)

Мусульмане з сваім Магамэтам

Мусульмане з сваім Магамэтам шчэ не з'явіліся,як рэлігія, а Арарат быў,з пачатку згуртавання гор на Зямлі. І - чаго вы прычапіліся да гэтай горачкі? Ной зусім у іншым месцы прычаліў. Не да гары Арарат,а да сушы "араратскай",што па даўнішняму габрэйскаму "говару" азначае УзвышшаЭгарыстая мясцовасць. Нейкая. А не канкрэтна няшчасны Арарат,які з каньяком армянскім асацыіруецца........