Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дар'я Дзьячкова

Сярэдняя: 3.9 (9 галасоў)

Усё геніяльнае проста,
Як снег, што млее пад нагамі
І рассыпаецца на дробязныя думкі,
Расплюшчаныя лёсу сапагамі.
Усё геніяльнае проста:
Забыць, што марылі спрачацца,
Чакаць замест на прымірэнне,
У дзяцінства рукі аддавацца.
Усё геніяльнае проста,
Як снег, што падаў на карніз.
І – далібог – ад вас залежыць,
Ці лесвіца ўверх ідзе, ці ўніз.



Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)

Яшчэ магчымасці не згублены сканчальна
Абачыць вобраза твайго змутнелую натхнёнасць.
Абоеведама ўсё й далёка хай не ідэальна,
І паэтычна не гучыць лексічная збяднёнасць.
Апошняя хвіліна брыняе ў сівае стагоддзе.
У Леце запаёна захлынаецца мінулае "цяпер".
Ці не дазволена праіснаваць у асяроддзі
Тваіх скамечаных брашурак і папер?
Цяпер - пачуцця невыказнага спазненне…
Змарыўся вецер валасы пшанічныя гартаць.
Вачэй тваіх адвечнае стамлёнае імкненне,
Што назаўсёды некаму даводзіцца аддаць.
Прабач, я ў маруднасці штодзённай
Не раздзяліла гэты скарб свайго жыцця.
Я застануся пры табе, ды толькі зданню плённай -
Шаптаць разгубленыя словы да канца, да забыцця.