Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Усё геніяльнае проста

Сярэдняя: 3.9 (9 галасоў)

Усё геніяльнае проста,
Як снег, што млее пад нагамі
І рассыпаецца на дробязныя думкі,
Расплюшчаныя лёсу сапагамі.
Усё геніяльнае проста:
Забыць, што марылі спрачацца,
Чакаць замест на прымірэнне,
У дзяцінства рукі аддавацца.
Усё геніяльнае проста,
Як снег, што падаў на карніз.
І – далібог – ад вас залежыць,
Ці лесвіца ўверх ідзе, ці ўніз.



шарман, Адарка!)))

шарман, Адарка!)))

Не дадуць ісці ўніз... Не

Не дадуць ісці ўніз...
Не дазволяць супраць ветру -
Ёсць для гэтага карніз,
Па прастому - побач МЭТРА.

І ўнізе хлопцы ё!
Яны кожнага навучаць!
У неба выпарыцца ўсё,
Да чаго цябе прымусяць.

Выдатна - вершы-суседзі,

Выдатна - вершы-суседзі, вершы-працягі адзін аднаго