Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Фобіяс Грын

Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Калi пяшчотна грае сэрца,
Калi малюе лiвень босы,
Я адчыніў табе нарэшце,
Да так, усе ж та, адбылося.

Мацней ляцiць у вочы мрока,
Але ж, зусiм iнакш пастаў.
Я верагоднае i досыць,
Крыламi сустрач абыграў!

Штодзень апошняе iмкненнe,
Уноч не любы да жыцця.
Сiвая куля адраджэння,
Перабiвае боль гарца…

Пераламае лiха косьцi,
Iнакш прышпiле да нябесаў.
Пад сонцам грэтае калоссе,
Захопiць,лепш не аддасi.

Кудымсьцi бегцi цi iйсцi?
Найлепшым будзе абыйсцiся…
Ласкае позiрк твае рысы…
Мае спакусаныя сны.



Сярэдняя: 4.6 (11 галасоў)

Малюе восень на акенцах
Халодным сонцам прыгажосць.
У душы маёй ужо досыць смецця,
Хай застаецца ўсё як ёсць?

Хай вецер грае мне у вочы!
Хай дождж паб’е мяне наскрозь!
Я адчуваю кожнай ноччу,
Свайго кахання маладосць.



Сярэдняя: 3.8 (5 галасоў)

Хай расце і змагаецца воля
Лепш нам будзе імкнуцца далей
Перабітае, вечнае гора
Патрыёты, пастаньце з кален!

Моцна бейце пачвару па мордзе
Непахільные сыны Літвы
Рві цвікі, што ржавеюць стагоддзі,
Паламай супастатаў крыжы!

Улада ворагаў згіне ў крывы,
Усе пачнецца і прыйдуць хвіліны.
Уставайце Радзімы сыны,
Прачынайцеся, моладзь Айчыны!