Пнецца "жаба ў каляіне"
увайсці ў гісторыю
дрэнна ў шэрай кааліне
гледзячы ў тэорыю
Шлях, дарэчы, лесам цягне
невядомай сцежкаю,
але той хто славы прагне,
пройдзе пад насмешкаю
Мала мошак на вячэру
і зусім няма сяброў
каб пазвалі на кватэру
Ў асяродзе дактароў
Ціха, аж нямеюць косці
холад паліць да вачэй
Гэй! Чаму не едуць госці?
дзе вас носіць свалачэй!?
І калі узнагародзяць,
чымсці вельмі значным?...
мабыць ордэна народзяць,
з прывітаннем смачным?
*****
Як таму ўся сцежка ўецца,
госці пьюць сваё віно,
мне здаецца, марна пнецца...
каляі няма даўно.
06.06.2012