Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Савель Ялінец

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Зорачкі ціха мігцяцца ў сусвеце.
Хочацца зрэдку зірнуць ў вышыню,
Кінуць пагляд з адзінокай планеты
Ў светлую, ясную зорную мглу.

Зорачкі мілыя, зоркі каханыя,
Як жа вы хораша ззяеце стуль,
З цемры бязмежнае, з далечы крайняе,
Бляскам знішчаючы вечную стынь.

Ды недасяжныя вы у далёкасці,
Ззяеце красна ў нязведнай цішы.
Не дацягнуцца да гэткай высокасці,
Велічы гэткай не перамагчы.

Што ж, зоры ясныя, зоры каханыя,
Ззяйце прыгожа ў сцюдзёнай смузе.
Хоць непрыступныя вы й неспазнаныя,
Цешыце вока ў халоднай нудзе.



Сярэдняя: 4.4 (8 галасоў)

Як гэта міла, як кранае -
Глядзець на восень каля гаю.
Лістоту вецер узвівае.
Як гэта міла, як кранае.
Лістота круціцца, лунае,
Удалеч мкне, і ападае.
Як гэта міла, як кранае -
Глядзець на восень каля гаю...