Ля ваколіцы стану і азірнусь
На палі, сенажаці, лясы,
На радзімы прастор, на цябе Беларусь.
Захвалююся з гэтай красы.
На імгненне мне здасца, што стаў я (стала) табой,
Здольным (Здольна) у сэрца сваё я ўвабраць
Тваю ласку, пяшчоту і сумную боль.
Родная, мушу сказать:
Беларусь мая сінявокая!
Беларусь мая белакрылая!
Ты і блізкая, і далёкая,
Але сэрцу майму ўсёж мілая.
Ты душы маёй – векавы матыў.
Беларусь, ты ў свеце адзіная!
І дзе б я не жыў, і дзе б я не быў,
Для мяне застанешся Радзімаю!
Данясецца з нябёс сумны крык журавоў,
Што па восені ў вырай ляцяць.
Нібы голас бацькоў, нібы голас дзядоў...
Разам з ім табе буду казаць:
Беларусь мая сінявокая!
Беларусь мая белакрылая!
Ты і блізкая, і далёкая,
Але сэрцу майму ўсёж мілая.
Ты душы маёй – векавы матыў.
Беларусь, ты ў свеце адзіная!
І дзе б я не жыў, і дзе б я не быў,
Для мяне застанешся Радзімаю!
25 кастрычніка 2004 г