Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сяргей Юрэвіч

Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)
Толькі дзве ночы… І толькі гэтыя вочы Мяняюць усё, Да чаго розум так напружана крочыць… “Не збочыць…”, - чую голас сэрца свайго… Зрабіць выгляд, што ўсё гэта толькі мне сніцца?... Прачнуцца назаўтра і на сон той забыцца?... Не… Прабач, але так памыліцца Больш не змагу, як было да цябе. Толькі дотык рукі, толькі цёплы абдымак… Мне скажуць пра тое, аб чым гаварылі Твае вочы ў ночы, І твой позірк дзявочы, Якім удалося пакінуць на сэрцы адбітак… За вакном абуджаецца нямое світанне, Убачыць яго не меў і жадання, Бо ведаў адно: з першым праменнем Пацягне на дно замест сэрца каменне, І страчу ўсё, чаго нават не меў я… Іду ў царцву, малюся да Бога, Каб дзве вузкія сцежкі сталі адною дарогай, Каб знаёмы матыў не забыцца ніколі, Як гімн успамінам, успамінам пра Олю! Nike