Толькі дзве ночы… І толькі
гэтыя вочы
Мяняюць усё,
Да чаго розум так
напружана крочыць…
“Не збочыць…”, - чую
голас сэрца свайго…
Зрабіць выгляд, што ўсё
гэта толькі мне сніцца?...
Прачнуцца назаўтра і на
сон той забыцца?...
Не…
Прабач, але так
памыліцца
Больш не змагу, як было
да цябе.
Толькі дотык рукі, толькі
цёплы абдымак…
Мне скажуць пра тое, аб
чым гаварылі
Твае вочы ў ночы,
І твой позірк дзявочы,
Якім удалося пакінуць на
сэрцы адбітак…
За вакном абуджаецца
нямое світанне,
Убачыць яго не меў і
жадання,
Бо ведаў адно: з першым
праменнем
Пацягне на дно замест
сэрца каменне,
І страчу ўсё, чаго нават не
меў я…
Іду ў царцву, малюся да
Бога,
Каб дзве вузкія сцежкі
сталі адною дарогай,
Каб знаёмы матыў не
забыцца ніколі,
Як гімн успамінам,
успамінам пра Олю!
Дзякуй!
Дзякуй!
Прыгожы верш, вельмі
Прыгожы верш, вельмі чулы....Каханне, што яно з намі робіць.