Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вераніка Кірышчанка

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Неяк дзіўна...
Глядзець у твае вочы
Сярод зорнай і халоднай ночы.
І кожным дотыкам рукі...
Я разумею,хто такі...
Ты з сноў маіх...
І марам апраўданне.
З табой я разумею,
Ёсць каханне...
І сэрца цеплынёю напаўняецца.
Вусны нашы ў хваляванні сустракаюцца.
І неяк незнаёма гэта мне...
Як першы раз я адчуваю,
Што ўсёй душой цябе кахаю.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Чаму мы пазбягаем мовы нашай?
Таму што потам, кроўю і слязьмі
Яна насычана, і плача,
Што мы яе не збераглі.
Чаму мы пазбягаем мовы нашай?
Саромімся, што памяркоўнымі завуць...
Таму, што словы ў новы век усе не нашы,
Таму,што душы не па-роднаму пяюць.
Чаму маўчым ў свеце, што беларусы мы?
Няўжо не ведаем, чые мы дзеці?!
Мы ж роднае зямлі сыны!