Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Віктар Любецеі

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Казалі мне, што час ідзе,
А я, бы дрэва нерухомае.
Мо справа ўся у барадзе,
І шчасце наша выпадковае.

Ды не, шукаю свой аплот,
Галінкі кратаю кахаючы.
У апоўнач бачу рыжы кот
Глядзіць на зоркі не міргаючы.

Ўсё будзе лепш, а можа й не,
Надзея гэта вельмі цьмяная,
Ды бачу колер на сцяне,
Паветра нюхаю духмянае.

Навошта дзень і ноч карпець
Бяз конца, сэрца ледзь трывае.
Лепш будзем сэнс шукаць падзей
Пакуль душа яшчэ жывая.

30.01.2015