Подых навальніцы чую я вясною…
Ведаеш, мой мілы, хочу быць з табою.
Сэрца ў далонях я сваё зжымаю,
Без цябе жыцця зусім не адчуваю!
Кропелькай дажджу скачуся па шчацэ –
Ты не заўважаеш сэрцайка ў руцэ.
Красавіцкім сонцам сэрца не сагрэта,
Нават навальніца ведае пра гэта.
Сумную ўсмешку зноў ты мне падорыш,
Пра свае каханне мне ты не гаворыш.
Шчэбет вольных птушак праз акно я чую…
Ведаеш, мой мілы,
Я
Табе
Дарую!