Подых навальніцы чую я вясною…
Ведаеш, мой мілы, хочу быць з табою.
Сэрца ў далонях я сваё зжымаю,
Без цябе жыцця зусім не адчуваю!
Кропелькай дажджу скачуся па шчацэ –
Ты не заўважаеш сэрцайка ў руцэ.
Красавіцкім сонцам сэрца не сагрэта,
Нават навальніца ведае пра гэта.
Сумную ўсмешку зноў ты мне падорыш,
Пра свае каханне мне ты не гаворыш.
Шчэбет вольных птушак праз акно я чую…
Ведаеш, мой мілы,
Я
Табе
Дарую!
Ёсць жа ш недзе хлопец, Каму
Ёсць жа ш недзе хлопец,
Каму так шанцуе...
Сум узняў дзявочы,
А яна даруе.
Нешта я не веру,
Праўда, той дзяўчыне.
Быццам мне ўлупіла...
Узняцца б. Дзе вы, сілы?