Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зоя Калкоўская

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

А ты ўяві, што мяне не было,
што я толькі сон, летні сон і не болей.
Выконвай сваю нудна-шэрую ролю -
жаданае шчасце ў вечнасць сплыло.

Калі ж раптам зноў паласне бліскавіцай
па сэрцы каменным ружовы ўспамін,
ідзі за туман, дзе зарой-зараніцай
мы ткалі жыццё, не лічылі хвілін.

Ідзі, мой каханы, і не азірайся.
У казкі павінен быць добры канец.
Не хібіць душою ты толькі старайся,
і шчасце нас зноў павядзе пад вянец



Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Адбалела незагойнай ранай памяць,
Выліўшыся фарбамі карцін.
Ды не засціла тугой пакуты замець
ні любоў, ні веру, ні пачын.
Хоць душа параненаю птушкай
Залятала ў творчасць зноў і зноў,
Але спелы ўспамін надзею гушкаў,
Славіў мужнасць, вернасць і бацькоў.
Сёння з намі ён з карціны кожнай
Размаўляе моваю дабра.
Кажа нам: жывіце асцярожна,
Памяць не шануе ліхвяра.



Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

Я хачу, каб ты жыло, маё харошае,
трапяткое, мужнае і сціплае...
Ведаю, што не куплю цябе за грошы я,
шапаткое, мудрае і мілае...
Я хачу, каб выспела ты, гожае,
у душы маёй прывабнай песняю,
каб мелодыя плыла прыгожая
і гаіла далеч думкай весняю.



Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Шлях да сябе-па сцяжынках Роду,
а іншага-проста няма.
Няма ні надзеі, ні сілы ў народа.
Ды і самога народа няма.
Няма ні любові, ні праўды гаючай,
няма прыгажосці, святла,
няма паратунку ад злосці сляпучай,
ад стратаў, бязвер'я і тла.
Шлях да сябе-па сцяжынках Роду.
І нават калі занямог-ідзі,
бо там паратунак і веліч свабоды.
Са сцежкі сваёй не сыдзі.