Забілі герояў. Забылі герояў.
Будуем краіну на іхніх касцях.
Іржой пакрываецца іхняя зброя.
Крывёй іх чырвонай паліты наш сцяг.
Забыліся мову, якой гаварылі
Сівыя легенды радзімай зямлі.
Ў самых сабе нешта святое забілі,
А ўсё не святое за так аддалі.
Цяпер ганарымся сваёю бядою:
Адсутнасцю нацыянальных ідэй.
Мяшаем гарэлку з крынічнай вадою,
Чакаем, калі к нам прыйдзе Праметэй.
Але ўсё дарма, і няма добрых вестак.
Народ наш гатоў адысці у нябыт.
У стотысячны раз з навінаў і звестак:
«Ничто не забыто. Никто не забыт».
Глядзім у мінулае позіркам прагным,
Бо болей не маем нічога свайго.
Сядзім у балоце, канкрэтней – у багне.
І будзем сядзець да канца усяго.