І праз жыцьцё лятуць каметы,
Сьвятлом апальваючы зрок -
Стае тады ўсё бяз мэты,
Спаўзае ў думкі едкі змрок...
Што ж, і ў жыцьці бываюць спрэчкі:
Нібы каметай пралятуць,
Зімовым жарам жвавай рэчкі
Глыбока ў сэрцы запякуць,
А так хацелася б спакою,
Бяз клопатаў і бяз журбы,
Сваёй ішло каб чарадою:
Хвіліны, дні, гады, вякі...
Вельмі прыгожы верш, дзякую
Вельмі прыгожы верш, дзякую аўтару
Раптоўны выклік
Раптоўны выклік прапануе
Сапраўдны, моцны правадыр,
Які ўчасна час пачуе,
Калі занадта ўжо сьпім.